Высокія Татры () — найвышэйшая частка Татраў і ўсіх Карпатаў, частка Фатранска-Татранскай вобласці. Найвышэйшы пункт — гара Герлахаўскі-Шціт (2655 м).
Пікі 15 самых высокіх пунктаў Высокіх Татраў усе размешчаны ў Славакіі: Герлахаўскі Шціт, 2655 м. Герлахаўска Вежа, 2642 м. Ламніцкі Шціт, 2634 м. Лядовы Шціт, 2627 м. Пышны Шціт, 2623 м. Задні Герлах, 2616 м. Лавінавы Шціт, 2606 м. Малы Лядовы Шціт, 2602 м. Катловы Шціт, 2601 м. Лавінава Вежа, 2600 м. Малы Пышны Шціт, 2591 м. Велка Літворава Вежа, 2581 м. Страпата Вежа, 2565 м. Кежмарскі Шціт, 2556 м. Высока, 2230 м.
Даліны справа 300px|міні|Морске Вока У Высокіх Татрах 23 даліны, большасць са славацкага боку.
Азёры Найбольшае, Морске-Вока плошчай 34,54 га, глыбінёй 50,8 м, вышыня над узроўнем мора 1395,4 м, знаходзіцца з польскага боку. Найглыбейшае Вельке-Гінцава-Плес (20,08 га, 53 м, 1946 м), якое знаходзіцца ў Славакіі. Папулярны ў турыстаў Штрбске Плеса і Попрадске Плеса.
Вадаспады Найбольш вядомыя вадаспады знаходзяцца на рацэ Сцюдзёны Паток. Самы вялікі, але не самы высокі, вадаспад з польскага боку — Сіклава. Яго вышыня 64-70 м, нахіл каля 35 °.
Флора і фауна На славацкім і польскім баку ёсць запаведнікі — Татранскія Народныя Паркі, дзе жыве мноства ахоўных відаў раслін і жывёл.
Гарады На тэрыторыі Высокіх Татраў знаходзіцца адзіны горад — Высоке Татры, які з’яўляецца базавым для экскурсій у Высокія Татры.
Навука У Высокіх Татрах размешчаны дзве асноўныя астранамічныя абсерваторыі Славакіі: абсерваторыя Скалнатэ Плеса і абсерваторыя Ламніцкі Шціт.
Спасылкі
Катэгорыя:Карпаты Катэгорыя:Татры