Ягле́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Яглевічы.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Яблонкаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 25 снежня 1962 года ў складзе Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 10 населеных пунктаў. 2 сакавіка 1981 года ў склад Жытлінскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Воля, Зыбайлы, Сярадава, Яблонка і хутар Зацішша)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 сакавіка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 20 (1682).. 9 жніўня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Любішчыцкага (4 населеныя пункты: аграгарадок Любішчыцы, вёскі Панкі, Плехава і пасёлак Майск) і Падстарынскага (7 населеных пунктаў: аграгарадок Падстарынь, вёскі Азярцо, Боркі, Кушняры, Руда, Сенькавічы і Халап’я) сельсаветаўРешение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области.

Населенныя пункты Азярцо Бараны Боркі Галенчыцы Гічыцы Ёлкі Кушняры Любішчыцы Майск Падстарынь Панкі Плехава Руда Сенькавічы Халап’я Яглевічы

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў) — 1958 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 95,0 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 1,1 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (5 населеных пунктаў) — 1836 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе