Ра́дунскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962 гадах. Цэнтр — вёска Радунь (з 1958 года гарадскі пасёлак).
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 12 сельсаветаў: Асаўскі, Жырмунскі, Забалацкі, Казакоўшчынскі, Нацкі, Помедскі, Радунскі, Салтанішкаўскі, Слабодкаўскі, Смільгінскі, Чыжунскі, Якубаўскі. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Салтанішкаўскі сельсавет. 30 красавіка 1958 года вёска Радунь атрымала статус гарадскога пасёлка, скасаваны Радунскі сельсаветУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Радунь, Радунскага раёна, Гродзенскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 30 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.. 3 красавіка 1959 года Асаўскі і Жырмунскі сельсаветы перададзены ў склад Воранаўскага раёна. 20 студзеня 1960 года ў склад раёна перададзены 5 сельсаветаў (Бакштаўскі, Васілішкаўскі, Матыльскі, Першамайскі і Шастакоўскі) скасаванага Васілішкаўскага раёна. 13 лютага 1960 года Бакштаўскі сельсавет перададзены ў склад Шчучынскага раёна. 25 лютага 1961 года Помедскі сельсавет перайменаваны ў Пашкавіцкі, Шастакоўскі — у Хадзілонскі. 17 чэрвеня 1961 года скасаваны Матыльскі сельсавет, 2 снежня 1961 года — Казакоўшчынскі сельсавет. У 1961 годзе са складу Шчучынскага раёна далучаны Навадворскі.
25 снежня 1962 года скасаваны, тэрыторыя перададзена ў Воранаўскі (гарадскі пасёлак Радунь, Забалацкі, Нацкі, Пашкавіцкі, Слабодкаўскі, Смільгінскі, Чыжунскі, Якубаўскі сельсаветы) і Шчучынскі (Васілішкаўскі, Навадворскі, Першамайскі, Хадзілонскі сельсаветы) раёны.
Крыніцы
Літаратура
Радунскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 69. — ISBN 985-11-0214-8. Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Баранавіцкая вобласць Катэгорыя:Гісторыя Воранаўскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Шчучынскага раёна