Інтэрпал (Interpol — скарочаная назва (з 1956 года) Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі (, · ) — міжнародная арганізацыя, асноўнай задачай якой з’яўляецца аб’яднанне намаганняў нацыянальных праваахоўных органаў краін- удзельніц у галіне барацьбы з агульнакрымінальнай злачыннасцю.

Інтэрпол не ажыццяўляе ніякіх умяшальніцтваў у дзейнасць палітычнага, ваеннага, рэлігійнага і расавага характару (артыкул 3 Статута).

Кіраванне Сход. Склікаецца штогод. Складаецца з прадстаўнікоў урадаў. Простай большасцю галасоў ухваляе кірункі дзейнасці і выдаткі. Абірае Камітэт са свайго складу, генеральнага сакратара і Камісію. Прымае новых членаў і змяняе Статут 2/3 галасоў. Камітэт. Складаецца з абранага на 4 гады старшыні і абраных на 3 гады 3-х намеснікаў і 9 прадстаўнікоў. Назірае за выкананнем Сакратарыятам пастановаў Сходу. Прызначае дарадцаў. Сакратарыят. Узначальваецца абраным на 5 год генеральным сакратаром. Выконвае пастановы Сходу і Камітэта. Падтрымлівае зносіны з урадамі і міжнароднымі арганізацыямі. Аддзелы. Прызначаюцца ўрадамі адпаведных краін. Вядуць міжсобку і з Сакратарыятам звесткаабмен аб вышуку злачынцаў. Камісія. Збіраецца тройчы на год пры зачыненых дзвярах. Складаецца з 5 асоб, абраных на 3 гады: паліцыянта, апрацоўніка лічбавых звестак і 3-ох ахоўнікаў даных. Збірае звесткі аб асобах для выдачы ўрадам-удзельнікам.

Удзельнікі міні|left|Сядзіба МАКП у Ліёне У якасці дзяржаў-заснавальніц у Міжнароднай камісіі крымінальнай паліцыі спачатку бралі ўдзел Аўстрыя, Бельгія, Венгрыя, Грэцыя, Злучаныя Штаты Амерыкі, Італія, Кітай, Нідэрланды, Германія, Польшча, Румынія, Францыя, Швейцарыя, Швецыя, Егіпет і Югаславія. Колькасць удзельнікаў паступова павялічвалася і ў кастрычніку 2008 года дасягнула 186 дзяржаў. Да таго ж, Нідэрланды мелі дадатковых прадстаўнікоў ад 4 сваіх калоній — Аруба, Кюрасаа, Нідэрландскія Антыльскія астравы і Святы Марцін.

Урад Беларусі бярэ ўдзел у МАКП з 29 верасня 1993 г. Урады ўсіх сумежных з Беларуссю краін таксама з’яўляюцца ўдзельнікамі арганізацыі. Урад Польшчы — ад яе заснавання, Расіі — з 27 верасня 1990 г., Літвы — з 4 лістапада 1991 г., Латвіі і Украіны — з 4 лістапада 1992 года.

Гісторыя міні|Рональд Ноўбл, 7-ы генеральны сакратар (2007 г.) Міжнародную камісію крымінальнай паліцыі заснавалі 7 верасня 1923 г. на міжнародным з’ездзе ў Вене (Аўстрыя). У 1927 г. стварылі аддзелы ў дзяржавах-удзельніцах. У 1942 г. сядзібу камісіі перанеслі ў Берлін (Германія). У 1945 — у Сен-Клу (павет Вярхоўі Сены, вобласць Іль-дэ-Франс, Францыя), з 1989 г. у Ліёне. У 1982 г. для збору і выдачы звестак аб асобах заснавалі Камісію.

Генеральныя сакратары: Оскар Дрэслер (1923—1946) Луі Дзюклу (1946—1951) Марсель Сіко (1951—1963) Жан Непот (1963—1978) Андрэ Босар (1978—1985) Рэйманд Кендал (1985—2000) Рональд Ноўбл (з 2000 года).

Спасылкі

Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1923 годзе