Млыно́к — былы пасёлак у Брагінскім раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Падпарадкоўваўся Брагінскаму райсавету.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары пераселены ў чыстыя месцы. У 2005 годзе пасёлак быў выключаны са звестак па ўліку населеных пунктаўРешение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов .

Геаграфія

Размяшчэнне У 9 км на поўнач ад Брагіна, 37 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 120 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Брагін — Хойнікі.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1932 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса «Шлях да камунізму» (цэнтр — вёска Сабалі).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — жыхароў няма.

Дынаміка 1959 год — 80 жыхароў (паводле перапісу). 1980-е — жыхары пераселены.

Літаратура

Спасылкі