Сту́жыца () — унікальны некрануты першабытны букавы лес, які захаваўся ва Усходніх Карпатах. Размешчаны ў Славакіі на граніцы з Украінай і Польшчай.
Гэты лес знаходзіцца пад абаронай з 1908 года, калі быў створаны рэзерват «Стужыца» на плошчы 3,3 км², а ў 1993 годзе ён стаў Нацыянальным запаведнікам, які выцягнуўся ўздоўж ракі Уж амаль на 45 км і займае тэрыторыю паміж аўтадарогай Вялікі Беразны — Ужокскі перавал і дзяржаўнай граніцай.
У 2007 годзе Стужыца і яшчэ тры навакольныя запаведныя тэрыторыі разам з шасцю запаведнікамі на Украіне былі абвешчаныя часткай Сусветнай спадчыны — некранутыя букавыя лясы Карпатаў.
Фота
Спасылкі
Stužica Virgin Forest
Катэгорыя:Лясы Катэгорыя:Прырода Славакіі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Славакіі Катэгорыя:Прэшаўскі край Катэгорыя:Букавыя