Універсітэт Каменскага ў Браціславе () — найбуйнейшы ўніверсітэт Славакіі. Названы ў гонар выдатнага чэшскага педагога Яна Амоса Каменскага. Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю ўніверсітэтаў Еўропы Утрэхцкая сетка.

Гісторыя Універсітэт быў заснаваны неўзабаве пасля стварэння незалежнай Чэхаславакіі ў 1919 годзе з дапамогай Карлава ўніверсітэта ў Празе, у выніку чаго доўгі час значную частку прафесарска-выкладчыцкага складу складалі чэхі. Першапачаткова ва ўніверсітэце быў толькі адзін факультэт — медыцынскі, аднак ужо ў 1921 годзе былі адкрытыя філасофскі і юрыдычны факультэты. У 1939—1954 гадах універсітэт называўся Славацкім універсітэтам. Адкрываліся новыя факультэты: 1940 год — факультэт натуральных навук 1941 год — каталіцкі тэалагічны факультэт; 1947 год — педагагічны факультэт; 1952 год — фармацэўтычны факультэт; 1960 год — факультэт фізічнай культуры і спорту; 1969 год — медыцынскі факультэт; 1980 год — фізіка-матэматычны фалькутэт; 1990 год — евангелісцкі тэалагічны факультэт; 1991 год — факультэт менеджменту; 2002 год — факультэт сацыяльных і эканамічных навук;

Гл. таксама Карлаў універсітэт

Спасылкі

Катэгорыя:Універсітэты Браціславы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы са славацкай мовай навучання Катэгорыя:1919 год у Браціславе