Лі Куан Ю (народжаны Гары Лі Куан Ю;  — ) — палітык, першы прэм’ер-міністр Рэспублікі Сінгапур, адзін з бацькоў сінгапурскага «эканамічнага цуда».

Біяграфія Нарадзіўся 16 верасня 1923 года ў Сінгапуры ў сям’і кітайскага паходжання. Вучыўся спачатку ў сінгапурскіх установах — у школе Тэлок Кураў, Інстытуце Рафлз і Нацыянальным універсітэце Сінгапура («Рафлз-Каледж»), — затым у брытанскім Кембрыджскім універсітэце (1945—1949).

У 1949 г. вярнуўся на радзіму. З 1950 г. займаўся адвакацкай практыкай у Сінгапуры ў кампаніі Laycock and Ong, удзельнічаў у прафсаюзным руху. У 1954 г. абраны генеральным сакратаром партыі «Народнае дзеянне», якая прыйшла да ўлады ў 1959 г. З 1959 па 1990 г. займаў пасаду Прэм’ер-міністра Сінгапура. У 1990—2004 гадах быў старэйшым міністрам ва ўрадзе Го Чок Тонга. У жніўні 2004 г. атрымаў пасаду міністра-ментара (настаўніка) ва ўрадзе свайго сына Лі Сяньлуна.

Палітычныя погляды Аб сваім палітычным крэда Лі Куан Ю пісаў так: «Мы выкарыстоўвалі тыя перавагі, якія Вялікабрытанія пакінула нам: англійскую мову, юрыдычную сістэму, адміністрацыю, пазбаўленую партыйных прыхільнасцяў. Мы старанна пазбягалі выкарыстання метадаў, уласцівых сацыяльнай дзяржаве, бо бачылі, як вялікі <брытанскі> народ у выніку <сацыялістычнай> ураўнілаўкі ператварыўся ў пасрэдны». Пасля Лі Куан Ю выказваў захапленне Маргарэт Тэтчэр, якая ў сваю чаргу заявіла, што «калісьці Сінгапур вучыўся ў Вялікабрытаніі, а зараз мы вучымся ў Сінгапура».

Мемуары The Singapore Story (ISBN 0-13-020803-5) From Third World to First: The Singapore Story (ISBN 0060197764)

Спасылкі На англійскай мове: Culture Is Destiny; A Conversation with Lee Kuan Yew Time Magazine  — Lee was chosen as Asia’s 100 most influential persons of the century by TIMEAsia magazine. War of Words Alejandro Reyes, Asiaweek.com, September 25, 1998. Retrieved 2004-12-08 Lee Kuan Yew: A Chronology, 1923—1965 Largely based on Lee Kuan Yew. The Singapore Story: Memoirs of Lee Kuan Yew. Singapore: Times, 1998. Retrieved 2004-12-08 Free After 32 Lost Years Chia Thye Poh interview with Newsweek magazine. Retrieved 2004-12-12 The Economist’s apology The Economist magazine’s apology to Lee Kuan Yew and Lee Hsien Loong for its 2004 nepotism article Gene expression: Lee Kuan Yew Obituary of Lee Chin Koon 2005 Interview with the German paper, Der Spiegel

Катэгорыя:Палітыкі Сінгапура Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Сінгапура