Хіндуста́ні (Hindustānī, हिन्दुस्तानी, ہندوستانی) — агульная назва групы ідыёмаў, якія з’яўляюцца часткай кластэра заходні хіндзі. Гэтыя ідіёмы з’яўляюцца лінгва франка ў паўночнай Індыі, на большай частцы Пакістана і некаторых іншых краінах. Індаарыйская мова, заснаваная на дэлійскім дыялекце кхары-болі і ўвабраўшая персідскую, арабскую, санскрыцкую і цюркскую лексіку. Плюрыцэнтрычная мова, індыйскі варыянт носіць назву хіндзі, а пакістанскі — урду.

Хоць размоўныя формы гэтых моў амаль не адрозніваюцца адна ад аднае, і нягледзячы нават на тое, што іх афіцыйныя граматычныя стандарты практычна аднолькавыя, яны ўсё ж адрозніваюцца па літаратурных прыёмах, навуковым і тэхнічным слоўніку: у урду захоўваецца больш моцны персідскі, а ў хіндзі — санскрыцкі ўплыўHindi by Yamuna KachruStudents' Britannica: India: Select essays by Dale Hoiberg, Indu Ramchandani page 175. Да тэрміны «хіндустані», «урду» і «хіндзі» былі сінонімамі«Hindustani B2». Oxford English Dictionary. Oxford University Press. 2nd ed. 1989.. Тэрмін хіндустані выкарыстоўваецца для абазначэння лінгва франка Індыі і Пакістана, напрыклад, мовы балівудскіх фільмаў, а таксама асабліва далёкіх разнавіднасцей хіндзі — фіджыйскага хіндустані і .

Па розных ацэнках, хіндустані ўваходзіць у пяцёрку самых распаўсюджаных (па колькасці гаворачых) у свеце моў разам з кітайскай, англійскай, іспанскайThe World’s Most Widely Spoken Languages .

Гісторыя Раннія разнавіднасці сучаснага хіндустані ўзніклі з групы моў каля VII—XIII стагоддзяў. , які жыў у XIII стагоддзі пры Дэлійскім султанаце, стварыў некалькі работ на дыялекце гэтай групы, які называў «хіндаві». На гэтай мове гаварылі суфіі — місіянеры, якія перамяшчаліся па краіне.

Дэлійскі султанат быў паглынуты Імперыяй Вялікіх Маголаў у 1526 годзе, і, хоць маголы былі цімурыдамі цюрка-мангольскага паходжання, на іх моцна паўплывала персідская культура, у выніку чаго пасля Бабура дзяржаўнай мовай краіны стаў фарсіB.F. Manz, «Tīmūr Lang», in Encyclopaedia of Islam, Online Edition, 2006Encyclopædia Britannica, «Timurid Dynasty», Online Academic Edition, 2007. (Quotation:…Turkic dynasty descended from the conqueror Timur (Tamerlane), renowned for its brilliant revival of artistic and intellectual life in Iran and Central Asia.…Trading and artistic communities were brought into the capital city of Herat, where a library was founded, and the capital became the centre of a renewed and artistically brilliant Persian culture...)Encyclopædia Britannica article: Consolidation & expansion of the Indo-Timurids, Online Edition, 2007..

З пачаткам распаду і аслаблення імперыі лінгва франка для паўночнаіндыйскай арыстакратыі стаў адзін з дыялектаў апабхраншы , хоць фарсі захаваў значны ўплыў. Прэстыжны дэлійскі варыянт кхары-болі называўся «хіндустані», «індастанскі».

Праз некаторы час прэстыжным стаў моцна персіянізаваны варыянт кхары-болі, вядомы пад персідскай назвай «урду», забан-е-урду-е-муалла — «мова шахскага лагера», або забан-е-урду , ज़बान-ए उर्दू, «мова лагера». Слова «урду» цюркскага паходжання, паходзіць ад цюркскага ordū, «лагер», кагнат слова арда і ўпершыню зафіксавана каля 1780 года. Яшчэ больш персіянізаваная разнавіднасць кхары-болі атрымала назву in Pollock (2003), «змешаная». З другога боку, тэрміны «рэкхта» і «хіндаві» выкарыстоўваліся ўзаемазамяняльна in Pollock (2003)..

Набіраючы папулярнасць, хіндустані ўвабраў мноства персідскіх, арабскіх і цюркскіх слоў, а магольскія заваяванні дапамагалі яму распаўсюджвацца. Наступныя чатырыста гадоў хіндустані, які запісваўся персідскай пісьменнасцю, заставаўся лінгва франка ў Паўночнай Індыі, набываючы мясцовыя асаблівасці. Ён атрымаў статус літаратурнай мовы разам з персідскаю. Мову хіндустані развівалі, у асноўным, паэты ў вялікіх гарадах — Дэлі, Лакхнау, Лахоры і Агры.

У Паўднёвай Індыі Хіндустані прыняў асаблівую форму пад назвай , або «паўднёвы хіндустані», які атрымаў статус літаратурнай мовы ў канцы XVII ст. (на дакхіні пісаў паэт ), але пазней у літаратурным ужытку не замацаваўся.

Пры брытанцах мова называлася «хіндустані» (у прыватнасці, так яе называў Джон Гілкрыст)Indian critiques of Gandhi by Harold G. Coward page 218. у сваёй кнізе 1891 года ўпамінае «хіндустані, ці мова лагера, ці мова лагера магольскага войска ў Дэлі», які лічыўся дыялектам хіндзі пад персідскім уплывам, лічачы яго, аднак, асобнай мовай. На хіндустані гаварылі многія індуісты Паўночнай Індыі, за выключэннем сельскага насельніцтва Бенгаліі, а таксама ўсе індыйскія мусульмане. Разам з англійскай хіндустані, які ўсё яшчэ запісваўся персідскім пісьмом, стаў дзяржаўнай мовай, на ім гаварыла каля ста мільёнаў чалавекIndika: the country and the people of India and Ceylon By John Fletcher Hurst (1891) Page 344..

З канца XVIII па канец XIX стагоддзя, пры каланіяльным урадзе, словы «хіндустані» і «урду» выкарыстоўваліся ўзаемазамяняльна. Мова стала выкарыстоўвацца ва ўрадзеWriting Systems by Florian Coulmas, page 232, што паўплывала на яго прыняцце ў якасці дзяржаўнай мовы ў Індыі і Пакістане. Слова «хіндустані» змянілася на «хіндзі» і «урду», а ў апошні час гэты тэрмін азначае мову балівудскіх фільмаў, папулярных у Індыі і Пакістане, — яе немагчыма аднесці да хіндзі ці урду. Таксама пад словам «хіндустані» часам разумеецца мова урду, часам — асаблівы народна-гутарковы стыль урду і хіндзі«Хиндустани» в Большой советской энциклопедии.

Літаратурныя варыянты На аснове хіндустані склаліся чатыры літаратурныя мовы, дзве з якіх існуюць дагэтуль: хіндзі, урду, (літаральна «паўднёвы», менш персізаваны варыянт урду, на якім гавораць у раёне Хайдарабада) і рэкхта (моцна персізаваны варыянт урду, на якім гаварылі пры двары маголаў і да гэтага часу складаюць вершы).

Фіджыйскі хіндзі, які ўзнік у выніку міграцыі індусаў на Фіджы, запісваецца лацінскім алфавітам і звычайна разглядаецца як асобная мова, аднак усё яшчэ зразумелая носьбітам іншых варыянтаў хіндустані. Карыбскі варыянт хіндустані, распаўсюджаны сярод індыйскіх мігрантаў у Гаяне і на Карыбскіх астравах, не мае ні афіцыйнага статусу, ні пісьмовай нормы.

Урду

Урду — дзяржаўная мова Пакістана і рэгіянальная мова Індыі. Валодае афіцыйным статусам у Андхра-Прадэшы, Джаму і Кашміры, Біхары, Утар-Прадэшы, Дэлі, Заходняй Бенгаліі, дзе жыве значная колькасць мусульман.

Хіндзі

Літаратурны хіндзі, дзяржаўная мова Індыі, заснаваны на дэлійскім дыялекце кхары-болі і адрозніваецца ад урду перш за ўсё пісьмом (замест персідскага пісьма выкарыстоўваецца дэванагары), а таксама меншай колькасцю персідскіх запазычанняў. Літаратуры на хіндзі больш за пяцьсот гадоў, яна ўключае прозу, паэзію, рэлігійныя і філасофскія тэксты.

У самой Індыі тэрмін «хіндустані» выкарыстоўваецца для абазначэння , а ўсе дыялекты, незалежна ад персізаванасці або санскрытызаванасці, называюць «хіндзі».

Базарны хіндустані Слова «хіндустані» таксама можа выкарыстоўвацца для абазначэння гутарковых варыянтаў мовы, адсюль «базарная» мова вуліц, у процівагу стандартызаваным літаратурным хіндзі, урду або санскрыту.

Фанетыка Фаналагічна дзве літаратурныя нормы хіндустані — хіндзі і ўрду — амаль не адрозніваюцца. Гукавая сістэма мовы хіндустані ўключае 10 галосныхMasica (1991:110), 28 зычных фанем, захаваных са старажытнаіндыйскага перыяду, і яшчэ некалькі дадатковых зычных, набытых мовай у пазнейшыя часы.

Галосныя

У хіндустані налічваецца 10 галосных фанем. З іх тры, , , , з’яўляюцца кароткімі, астатнія — , маюць толькі падоўжаны характар (зрэшты, з гэтае заканамернасці існуюць выключэнні). Галосныя верхняга пад’ёму, якія ў часы існавання санскрыту проціпастаўляліся па даўжыні (то бок, ды ), у хіндустані сталі супрацьпастаўляцца па якасці або па даўжыні і якасці (аналагічна ды )Masica (1991:111). Гістарычныя супрацьпастаўленні зніклі ў фінальнай пазіцыі (напрыклад, санскр. запазычанні śakti (शक्ति شَکتی) «энергія», vastu (वस्तु وَستُو) «прадмет» рэалізаваныя як і адпаведна, замест чаканага і )Shapiro (2003:258).

Галосны, прадстаўлены сімвалам ऐ — اَے (трансл. ai), у розных працах можа транскрыбіравацца як ці Masica (1991:114). Акрамя таго, адзінаццаты галосны сустракаецца ў англійскіх запазычаннях (напрыклад, «біта»)Ohala (1999:101). Таму, каб адрозніваць гэту фанему ад спрадвечнай фанемы ў хіндустані, апошняя далей транскрыбіруецца як . Галосны сярэдняга рада ніжняга пад’ёму часта перадаецца ў МФА як ці .

Акрамя таго, сустракацца як абумоўлены алафон гука шва () па суседству з прыдыхальным зычным , калі і толькі калі з абодвух бакоў ад стаяць гукі шва. Напрыклад, у слове कहना کَہنا «сказаць» замест абодва шва вакол /h/ даюць вымаўленне ). Пры гэтым можа адбыцца сінкопа (выпадзенне) фанематычна сярэдняга шва (даючы вымаўленне ). Гэты ж працэс адбываецца пры наяўнасці фінальнага (хутчэй за ўсё, таму што фінальны нясе за сабою нявымаўленае шва). Напрыклад, कहکَہ «скажы!» на справе вымаўляецца як ). Дадзены працэс не адбываецца пры наяўнасці шва толькі з аднаго боку (कहानी کَہانی «расказ», बाहर باہَر «звонку»).

У хіндустані таксама існуюць насавыя галосныя, якія ўяўляюць сабою насавыя аналагі звычайных галосных. Выключэннем з’яўляецца толькі англійскі /æ/, які не назалізуецца. Адносна прыроды насавых галосных у хіндустані меркаванні разыходзяццаMasica (1991:117-118).

Зычныя У хіндустані 28 зычных гукаў, атрыманых у спадчыну ад ранейшых індаарыйскіх моў, яшчэ 2 зычныя развіліся пазней у пэўных кантэкстах у сярэдзіне словаShapiro (2003:260), акрамя таго, дадатковыя 7 зычных трапілі праз запазычаныя словы, і іх вымаўленне залежыць ад сацыяльнага статусу і культурнай прыналежнасці гаворачага (хіндзі ці ўрду).

Большасць спрадвечных зычных, за выключэннем , могуць падаўжацца (падвойвацца). Падвоеныя зычныя ўзнікаюць толькі ў сярэдзіне слова пасля галосных . Усе падвоеныя зычныя знаходзяцца ў граніцах аднае марфемы, за выключэннем , які сустракаецца толькі ў некалькіх запазычаннях з санскрыту на стыку дзвюх марфем (напрыклад, → «бессаромна», літаральна «без сораму»).

Віды фанацыі ўключаюць у сябе непрыдыхальную, звонкую, прыдыхальную і т.зв. шаптальную. Апошняя часта ўпамінаецца як звонкая прыдыхальная, хоць Шапіра сцвярджае, што гэтыя віды фанацыі адрозніваюцца звонкасцю і спосабам артыкуляцыі. Шаптальныя зычныя з’яўляюцца рэліктамі ад праіндаеўрапейскай мовы і з усіх індаеўрапейскіх моў захаваліся толькі ў індаарыйскіх і армянскай.

Лад зычных хіндустані мае наступны выгляд. Зычныя абазначаныя сімваламі МФА і падзеленыя паводле месца артыкуляцыі. У дужках указаныя рэдкія і неўніверсальныя фанемы.

+ Зычныя хіндустані Губна-губныя Губна-зубныя Зубныя/Альвеалярныя Рэтрафлексныя Постальвеалярныя/Палатальныя Заднеязычныя Увулярныя Глатальныя Насавыя Выбухныя Афрыкаты Фрыкатывы Аднаўдарныя Апраксіманты

У фінальнай пазіцыі слова выбухныя не рэалізоўваюцца. Рэалізацыя можа вагацца ад да (гл. далей), можа рэалізоўвацца як (у пачатку слова або ў канцы склада), падвоены заўсёды рэалізоўваецца з дрыжачым вымаўленнем (ज़रा ذرا «маленькі», але ज़र्रा ذرّہ «часціца»), што адбываецца ў араба-персідскіх запазычанняхOhala (1999:102). Палатальныя і велярныя насавыя узнікаюць выключна ў сцячэннях зычных, дзе кожны алафон насавога галоснага стаіць перад гамарганным выбухным, а таксама ў запазычаннях з санскрыту. Існуюць шаптальныя санорныя, але яны разглядаюцца як спалучэнні тыпу C + , дзе C — папярэдні зычныOhala (1999).

Мяккія афрыкаты і свісцячыя маюць рознае вызначэнне сярод мовазнаўцаў, якія могуць класіфікаваць іх як палатальныя, постальвеалярныя або палатаальвеалярныя. Зыходзячы з гэтага, гук, які абазначаецца літарай श, можа транскрыбіравацца як або , च — , , або нават як выбухны ; у гэтым артыкуле ўжываюцца першыя варыянты транскрыпцыі — [ʃ] і [tʃ]. Фрыкатыў у хіндустані звычайна рэалізоўваецца як звонкі (), асабліва ў інтэрвакальным становішчы, аднак фанематычнай розніцы між звонкім і глухім аналагам няма. Для параўнання, у санскрыце падобнае супрацьпастаўленне існавала.