АддыкцыяПадвоеннае напісанне -дд- ў адпаведнасці са Слоўнікам іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.29: напрыклад, Аддукцыя, таксама залежнасць — навязлівая патрэба, якую адчувае чалавек, якая пасоўвае чалавека да пэўнай дзейнасці. Тэрмін часта ўжываецца для такой з’явы як наркаманія, але цяпер прымяняецца і да іншых сфер, такіх як гульняманія, шопагалізм, абжорства ці гіпэррэлігійнасцьDepression // The Columbia Electronic Encyclopedia, Columbia University Press, 2007.Nowack, W.J. Psychiatric Disorders Associated With Epilepsy. eMedicine Specialities. WebMD. На залежнасць уплываюць генетычныя, біялагічныя/фармакалагічныя і сацыяльныя фактары.
Залежнасць у медыцынскім сэнсе вызначаецца як вострая патрэба ў выкарыстанні звычных стымулаў, якая суправаджаецца ростам талерантнасці і выяўленымі фізіялагічнымі і псіхалагічнымі сімптомаміВ. Д. Менделевич. Психология зависимой личности. — Казань, 2004. — 240 с..
Дзеянні, якія ажыццяўляюцца праз залежнасць чалавека ад таго ці іншага рэчыва, якое ён прымае, у асноўным з’яўляюцца шкоднымі для арганізма чалавека. Яны перашкаджаюць чалавеку развівацца як разумова, гэтак і фізічна. Сярод гэтых звычак вылучаюць некалькі найшкаднейшых: наркаманія, алкагалізм, таксікаманія і тытунекурэнне.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Наркаманія і яе рэабілітацыя. addictionsearch.com
Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы Катэгорыя:Залежнасці