Ганна Сяргееўна Хітрык (нар. ) — мінскага Купалаўскага тэатра, вакалістка гурта «Дзецідзяцей».

Біяграфія У 1998—2001 гадах вучылася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «акцёрскае мастацтва тэатру лялек». На 3-м курсе рэжысёр Аляксандр Гарцуеў запрасіў дзяўчыну ў спектакль «Брат мой, Сіман…», пастаўлены на сцэне Купалаўскага тэатра. Так пачалася праца Ганны ў якасці драматычнай актрысы. Цяпер яна адна з самых запатрабаваных мінскіх актрыс, прымае актыўны ўдзел у жыцці тэатра і культурных падзеях горада.

З 2001 года іграе ў Сучасным мастацкім тэатры, з 2007 года ў Тэатры юнага гледача.

У 2005 годзе Ганна і іншыя акцёры мінскіх тэатраў утварылі музычны гурт «Дзецідзяцей», дзе яна з’яўляецца вакалісткай. Гурт праіснаваў 5 гадоў і ў чэрвені 2010 года спыніў дзейнасць маючы тры паўнаватых альбомы на сваім рахунку. 2 кастрычніка ў Палацы культуры ветэранаў адбылася прэзентацыя новага праекту Ганны Хітрык — S°unduk. Гэта быў першы Ганнін выхад на музычную сцэну пасля прыпынення дзейнасці гурту «Дзецідзяцей».

У 2017 годзе з сям’ёй пераехала ў Ізраіль.

У 2021 годзе выйшаў сольны альбом "Тень".

Дыскаграфія

Дзецідзяцей

Конверты для снов (2007) ОтЛично (2008) Рух (2010)

S°unduk

Том первый (2011) Сказки из сундука (2012) Том второй (2012) Наше время (Том третий) (2013) Сом (2016)

Ань Хитрик

Тень (2021)

Спасылкі

Пра Ганну Хітрык на сайце Купалаўскага тэатра Ганна Хітрык: «Калі я чагосьці баюся, я пачынаю ўсміхацца» (вялікае інтэрв’ю з Ганнай Хітрык на Generation.bY) Праект S*unduk

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы