Лорд-Хаў () — невялікі востраў у Тасманавым моры. Належыць Аўстраліі. Плошча — 14,55 км². Насельніцтва — 347 чал.

Геаграфія Востраў мае вулканічнае паходжанне. Размешчаны ў 770 км на паўночны ўсход ад горада Сідней. Нагадвае формай бумеранг. Выцягнуты з поўначы на поўдзень на 10 км. Шырыня — каля 2 км. Найвышэйшы пункт — гара Гувер (875 м).

Кіраванне З’яўляецца недалучанай тэрыторыяй штата Новы Паўднёвы Уэльс. Мае ўнутранае самакіраванне.

Галерэя

Літаратура Игнатьев Г. М. Тропические острова Тихого океана. М.: Мысль, 1978. Hunt, E., Carillet, J.-B., Galbraith, K., Jones, R., Keller, N., Lyon, J., McKinnon, R., O′Byrne, D., Pinheiro, L., Wheeler, T. South Pacific: Polynesia, Melanesia & Micronesia. Lonely Planet Publications Pty Ltd. Melbourne. Oakland. London. Paris. 1st edition. 2000 (p. 124-125).

Спасылкі Інфармацыя пра востраў

Катэгорыя:Астравы Аўстраліі Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Новы Паўднёвы Уэльс Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Аўстраліі Катэгорыя:Вулканічныя астравы Катэгорыя:Тасманава мора