Ружамберак (, , ) — горад у паўночнай Славакіі, размешчаны на зліцці рэк Ваг і Рэвуца каля падножжа Вялікай Фатры і Нізкіх Татраў. Насельніцтва каля 30 тыс. чалавек.

Гісторыя Ружамберак упершыню згадваецца ў 1233 годзе. Магдэбургскае права атрымаў у 1318 годзе. У XVI ст. у Ружамберку ўтвараецца вядомая лютэранская школа для дваранскіх дзяцей, у 1729 годзе ўзнікае каталіцкая школа гэткага ж тыпу, у якой вучыліся шматлікія выбітныя асобы Славакіі, напрыклад, Антон Берналак.

У XIX ст. Ружамберак быў важным цэнтрам працоўнага і марксісцкага руху ў Чэхаславакіі.

У цяперашні час Ружамберак — важны прамысловы цэнтр паўночнай Славакіі.

Насельніцтва

Адукацыя Каталіцкі ўніверсітэт Ружамберка

Славутасці Гістарычны цэнтр горада Касцёл Святога Андрэя Балюстрады на паўднёвым баку Рынку Сінагога (1880 год) Музей на вольным паветры Велкалінец (уваходзіць у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА) Ратуша Кляштар Святога Крыжа Помнік Андрэю Глінку

Галерэя

Гарады-пабрацімы Глучын, Чэхія Бачкі-Петровац, Сербія

Гл. таксама Жаночы баскетбольны клуб «Ружамберак»

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Славакіі