Элемента́рная часці́ца — у першапачатковым значэнні — першасная, далей нераскладальная часціца. З элементарных часціц складаецца ўся матэрыя. У сучаснай фізіцы паняцце звычайна ўжываецца не ў дакладным значэнні, а меней строга — для азначэння вялікай групы драбнейшых часціц матэрыі, падпарадкаваных умове, што яны не атамы або атамныя ядры (выключэнне — пратон).
Цяпер налічваюць больш за 400 элементарных часціц.
Усе элементарныя часціцы маюць уласцівасць узаемаператварэння, якое ёсць следствам іх узаемадзеянняў: моцнага, электрамагнітнага, слабага і гравітацыйнага. Узаемадзеянні часціц выклікаюць ператварэнні часціц і іх сукупнасцей у іншыя часціцы і іх сукупнасці, калі такія ператварэнні не пярэчаць законам захавання энергіі, імпульсу, моманту колькасці руху, электрычнага зарада і інш.
Асноўныя характарыстыкі элементарных часціц: маса, спін, электрычны зарад, час жыцця, цотнасць, G-цотнасць, магнітны момант, лептонны зарад, ізатапічны спін, CP-цотнасць, зарадавая цотнасць.
Класіфікацыя Па часе жыцця Усе элементарныя часціцы падзяляюцца на два класы: Стабільныя элементарныя часціцы — часціцы, якія маюць бясконца вялікі час жыцця ў вольным стане (пратон, электрон, нейтрына, фатон і іх антычасціцы). Нестабільныя элементарныя часціцы — часціцы, якія распадаюцца на іншыя часціцы ў вольным стане за канечны час.
Па масе Усе элементарныя часціцы падзяляюцца на два класы: Часціцы, якія не маюць масы (напрыклад, фатон). Часціцы, якія маюць масу.
Па значэнні спіна Усе элементарныя часціцы падзяляюцца на два класы: Базоны — часціцы з цэлым значэннем спінаФундаментальные частицы и взаимодействия (напрыклад, фатон, глюон, мезон, базон Хігса); Ферміёны — часціцы з напалову цэлым значэннем спіна (напрыклад, электрон, пратон, нейтрон, нейтрына).
Памеры элементарных часціц Нягледзячы на вялікую разнастайнасць элементарных часціц, іх памеры ўкладваюцца ў дзве групы. Памеры адронаў (як барыёнаў, так і мезонаў) складаюць каля , што блізка да сярэдняй адлегласці паміж кваркамі. Памеры фундаментальных часціц — калібровачных базонаў, кваркаў і лептонаў — у межах хібнасці эксперыменту складаюць: верхняя мяжа дыяметра — . Калі ў далейшых эксперыментах канечныя памеры гэтых часціц не будуць выяўлены, то гэта можа сведчыць пра тое, што памеры калібровачных базонаў, кваркаў і лептонаў блізкія да фундаментальнай даўжыні (якая вельмі верагодна можа аказацца планкаўская даўжынёй, роўнай 1,6·10−35 м).
Гл. таксама Спіс часціц Фундаментальная часціца Гіпатэтычная элементарная часціца Фундаментальныя ўзаемадзеянні Фізіка высокіх энергій Фізіка элементарных часціц
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Хроніка адкрыццяў у фізіцы ядра і часціц, падрыхтаваная супрацоўнікамі фізічнага факультэта МДУ імя М. В. Ламаносава Фізіка элементарных часціц на Scientific.ru Particle Listings, Particle Data Group Фізіка элементарных часціц — у свеце, у ІЯФ, на кафедры ФЭЧ
Гл. таксама Фізіка высокіх энергій Фізіка элементарных часціц Стандартная мадэль
Катэгорыя:Фізіка элементарных часціц