Го́шча (, ) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці, на беразе Гошчанскага возера. Уваходзіць у склад Святавольскага сельсавета. Размешчана за 46,5 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Івацэвічы.
Гісторыя Згадана ў дарчым запісе 1520 года пінскага князя Фёдара Іванавіча Яраславіча Багародзіцкай царкве Лешчанскага манастыра. Пазней сяло ў Пінскім павеце ВКЛ. У 1559 годзе згадваецца ў рэвізіі пушчаў ВКЛ.
З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі.
У 1880 годзе — вёска ў Святавольскай воласці Пінскага павета Мінскай губерні, 24 жыхары. Вяскоўцы ўваходзілі ў Глінянскае сельскае таварыства, адносіліся да Глінянскага царкоўнага прыхода. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы было 16 двароў, 114 жыхароў. У 1909 годзе — 16 двароў, 125 жыхароў.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з лютага 1919 года — польскімі. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Косаўскім павеце Палескага ваяводства. У 1924 годзе — вёска ў Святавольскай гміне: 20 будынкаў, 121 жыхар (усе — праваслаўныя беларусы). З 1939 года ў БССР. У 1940 годзе вёска Гошча ўваходзіла ў Коланскі сельсавет Целяханскага раёна Пінскай вобласці, налічвала 27 двароў, 167 жыхароў.
У Вялікую Айчынную вайну з 1941 па 1944 гады акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1947 годзе налічвалася 35 гаспадарак. У 1951—1952 гадах — 33 двары, 137 жыхароў, вёска ўваходзіла ў склад калгаса імя Молатава. З 1954 года ў Брэсцкай вобласці. У 1958 годзе — 38 жылых будынкаў, 42 гаспадаркі, 170 жыхароў. З 1959 года ў Лагішынскім, з 1962 года ў Пінскім, з 6 студзеня 1965 года ў Івацэвіцкім раёне. З 1980 года ў Амяльнянскім сельсавеце.
Да 9 жніўня 2022 года вёска ўваходзіла ў склад Амяльнянскага сельсаветаРешение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области, пасля чаго была перададзена ў склад Святавольскага сельсавета.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1880 — 24 жыхары; 1897 — 114 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 125 жыхароў; 1924 — 121 жыхар; 1940 — 167 жыхароў; 1952 — 137 жыхароў; 1958 — 170 жыхароў; 1970 — 192 жыхары; 1979 — 175 жыхароў; 1997 — 88 жыхароў. XXI стагоддзе: 2002 — 75 жыхароў; 2005 — 34 гаспадаркі, 68 жыхароў.
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Івацэвіцкага раёна