Холмская брама — адна з чатырох брам, якія вялі ў цытадэль Брэсцкай крэпасці. left|thumb|Унутраны фасад Холмскай брамы Брэсцкай крэпасці Яна была створана ў класічным стылі ў пачатку XIX стагоддзя. Звернута на паўднёвы прыток ракі Мухавец.

У 1921—1939 гадах, калі крэпасць знаходзілася ў складзе Польскай Рэспублікі, брама называлася Шпітальнай.

Брама была ўпрыгожана вежкамі і варотамі, якія захаваліся да нашых дзён, але былі моцна пашкоджаны пры абароне Брэсцкай крэпасці ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны (чэрвень 1941 года). Уся чырвоная цэгла Холмскай брамы спярэшчаная кулямі і снарадамі і пакрытая гарам.

Сёння гэтыя вароты — сімвал Брэсцкай крэпасці.

У культуры Выява Холмскай брамы была памешчана на банкноту наміналам 50 беларускіх рублёў узора 2000 года. Стылізаваную выяву фрагмента Холмскай брамы ўяўляе сабой эмблема Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэтаСімволіка ўніверсітэта.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Брамы Брэсцкай крэпасці