Левіцы (, , ) — горад у заходняй Славакіі на левым беразе ракі Грон. Стараславянская назва горада — «Лева», што азначае «левая».

Гісторыя

Левіцы ўпершыню былі згаданы ў 1156 годзе, калі эстэргамскі архібіскуп асвяціў тут касцёл. У 1318 годзе згадваецца крэпасць — Левіцкі Град, якая паводле легенды была пабудавана самім Матушам Чакам. У 1558 годзе Штэфан Доба перабудаваў крэпасць, якая паспяхова адбівала шматлікія ўдары туркаў, але ў 1663 годзе ім удалося захапіць крэпасць, якую ўтрымалі ненадоўга — у 1664 пры бітве ля муроў крэпасці турэцкае войска было дашчэнту разбіта.

У 1709 годзе крэпасць узарвалі паўсталыя куруцы.

Эканоміка Сёння Левіцы важны прамысловы горад заходняй Славакіі. За 15 км на паўночны захад ад горада знаходзіцца АЭС Мохаўцы.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Юрай Цінтула (нар. 1953) — славацкі пісьменнік, паэт-песеннік.

Спасылкі

Афіцыйны сайт горада

Катэгорыя:Гарады Славакіі