Мі́халаўцы (саст. ; , , , ) — невялікі горад на ўсходзе Славакіі на тэрыторыі Усходнеславацкай нізіны.

Гісторыя Паводле легенды папярэднікам Міхалаўцаў было легендарнае мястэчка Свіржава на беразе аднайменнай ракі, дзе венгры забілі князя Лабарца. У IX ст. тэрыторыя Земплінскага края ўваходзіла ў склад Вялікай Маравіі, з гэтых часоў захаваліся рэшткі дараманскай ратонды. У XIII ст. тэрыторыя Земпліна ўваходзіла ў склад Каралеўства Венгрыя. Першыя згадкі пра Міхалаўцы датуюцца 1244 годам, дзе згадваецца пра паселішча Міхаль. У 1867 годзе Міхалаўцам быў нададзены статус горада, і ён стаў раённым цэнтрам.

Асаблівасцю Міхалаўцаў з’яўляецца факт, што чвэрць насельніцтва з’яўляюцца праваслаўнымі і ўніятамі.

Дэмаграфія

У 1910 годзе Міхалаўцы налічвалі 6120 жыхароў, з якіх венгры складалі 3792 чалавек, славакі — 1586 чалавек і немцы — 542 чалавекі.

Паводле перапісу 2001 года мястэчка налічвала 39 948 жыхароў. 94,57 % насельніцтва складалі славакі, цыгане (2,24 %), чэхі (0,73 %) і ўкраінцы (0,47 %). Рэлігійны склад насельніцтва быў наступным: рыма-каталіцтва (53,92 %), грэка-каталіцтва (19,65 %), без рэлігійнай прыналежнасці (9,73 %) і праваслаўе (5,19 %).

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Славакіі