Нітра (, ) — горад на захадзе Славакіі і адміністрацыйны цэнтр Нітранскага краю, стаіць на рацэ Нітры.
Гісторыя У канцы V стагоддзя на тэрыторыі Нітры з’явіліся славяне. У VII стагоддзі тэрыторыя была часткай дзяржавы Само, потым было створана Нітранскае княства, якое пазней стала часткай Вялікай Маравіі.
Нітру лічыць калыскай славацкага хрысціянства, бо, як лічаць, у 829—833 гадах паганец Прыбіна заклікаў сюды зальцбургскага архіепіскапа, каб той асвяціў царкву. Тут спыняліся і Кірыл з Мяфодзіем. Пасля паражэння Вялікай Маравіі горад адышоў да Венгерскага каралеўства, дзе стаў цэнтрам жупы.
У 1248 годзе Нітра стала свабодным каралеўскім горадам, была адным з самых заможных гарадоў Венгрыі.
У XIX стагоддзі тут было больш за 10 тысяч жыхароў. У складзе Чэхаславакіі Нітра зноў цэнтр жупы.
У XXI ст. Нітра важны прамысловы цэнтр заходняй Славакіі.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Спасылкі
Сайт горада Замак Нітры
Катэгорыя:Гарады Славакіі