S.T.A.L.K.E.R. — брэнд, які належыць украінскай кампаніі GSC Game World, назва выдуманага сусвету, які створаны на аснове аповесці «Пікнік на абочыне» братоў Стругацкіх і рэальнай Чарнобыльскай зоны.
Свет «S.T.A.L.K.E.R.» фарміруе серыя з некалькі камп’ютарных гульняў, серыя літаратурных твораў, серыя коміксаўhttp://www.dpk.com.ua/blog/6634.html , конкурсы і мерапрыемствыhttp://www.playground.ru/articles/25096/.
Асноўныя праекты S.T.A.L.K.E.R.: Shadow of Chernobyl — першая гульня серыі, выйшла ў сакавіку 2007 года; S.T.A.L.K.E.R.: Clear Sky — другая гульня серыі, падзеі якой адбываюцца да пачатку першай; S.T.A.L.K.E.R.: Call of Pripyat — трэцяя гульня серыі, працяг першай гульні; S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl — другая самастойная гульня. Распрацоўка некалькі разоў спынялася. Выйшла ў лістападзе 2024 года.
Катэгорыя:Медыяфраншызы