thumb|right|Ратонда св. Марціна ў Вышаградзе. XI стагоддзе
Вы́шаград () — старажытная крэпасць (замак) і гістарычны раён Прагі. Размешчаны на ўзгорку над Влтавай на поўдзень ад цэнтра горада.
Крэпасць узведзена ў X стагоддзі. Традыцыйна лічыцца адным з першых цэнтраў чэшскай дзяржавы да ўзнікнення пабудаванага Пржэмыславічамі княжацкага Пражскага Града (пар. горад і Вышгарад у Кіеве, дзяцінец і Рурыкава гарадзішча ў Ноўгарадзе і іншыя падобныя «двайныя сістэмы» ў славянскіх гарадах). Лічылася раўнапраўнай з Пражскім Градам каралеўскай рэзідэнцыяй да часоў Карла IV (XIV стагоддзе). У 1420 узята гусітамі пад камандаваннем Яна Жыжкі. У межах горада з 1883.
У Вышаградзе размешчаныя гатычны сабор Свв. Пятра і Паўла, рэшткі старажытнай раманскай базілікі, а таксама найстарэйшы будынак Прагі — раманская ратонда Св. Марціна XI стагоддзя. Вышаградскія могілкі — месца пахавання знакамітых дзеячаў Чэхіі.
На Метрамосце, які вядзе на ўзгорак, размешчаная станцыя метро «Вышаград».
Гл. таксама Замкі Чэхіі
Спасылкі
Катэгорыя:Замкі Чэхіі Катэгорыя:Крэпасці Чэхіі Катэгорыя:Раёны Прагі Катэгорыя:З’явіліся ў X стагоддзі Катэгорыя:X стагоддзе ў Празе