Віфлее́мская каплі́ца () — капэла (капліца) у Празе, заснаваная на прыватныя сродкі ў 1391 годзе для правядзення імшы на чэшскай мове. Умяшчальнасць будынка — да 3000 чалавек. З 1402 па 1413 год прапаведнікам капліцы быў Ян Гус. Менавіта тут ён пачаў пропаведзі рэфарматарскіх ідэй.
У 1786 годзе капліца знесена, адноўленая ў 1954 годзе, будынак выкарыстоўваецца ў першую чаргу для правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта, але таксама ў ёй размяшчаецца музей, праводзяцца канцэрты і выстаўкі.
Спасылкі
Betlémská kaple
Катэгорыя:Храмы Прагі Катэгорыя:Капэлы Катэгорыя:Старэ-Места Катэгорыя:XIV стагоддзе ў Празе