Бэла Розенфельд (,  — , ) — жонка мастака Марка Шагала, пісьменніца.

Біяграфія Паходзіла з заможнай яўрэйскай сям’і, была восьмым дзіцем. Бацькі трымалі ювелірную краму. Бацька Саламон вывучаў тору, маці займалася гандлёвымі справамі. Нягледзячы на патрыярхальны лад жыцця сям’і Розенфельдаў, іх погляды былі досыць шырокія — Бэле далі магчымасць атрымаць свецкую адукацыю. Яна вучылася ў Маскве на Вышэйшых жаночых курсах, цікавілася літаратурай, тэатрам.

У 1909 годзе ў гасцях сваёй сяброўкі Тэі Брахман Бэла пазнаёмілася з маладым мастаком Маркам Шагалам. Бэла ўбачыла ў ім талент і цвёрдасць духу. Пазней ён пісаў: «Доўгія гады яе каханне асвятлялі ўсё, што я рабіў». Пасля вяртання М.Шагала з Парыжа, 25 ліпеня 1915 года яны ажаніліся. Бэла стала першай жонкай і музай мастака.

Постаць Бэлы ў творчасці Шагала Любоўная тэма ў творчасці Шагала нязменна звязаная з выявай Бэлы. З палотнаў усіх перыядаў творчасці, уключаючы позні (пасля смерці Бэлы) на нас глядзяць яе чорныя вочы. Яе рысы пазнавальныя ў тварах амаль усіх намаляваных ім жанчын. («Блакітныя палюбоўнікі» 1914 г., «Ружовыя палюбоўнікі» 1916 г., «Шэрыя палюбоўнікі» 1917 г., «Акрабатка» 1930 г.) Характэрны для жывапісу Шагала матыў палёту, адрыва ад рэальнасці — часта звязаны з тэмай кахання. Часцяком, каханне на палотнах Шагала — гэта іх сумесны з Бэлай палёт. («Дзень нараджэння» 1915 г., «Над горадам» 1914—1918 г.)

Такі характэрны для творчасці Марка Шагала матыў, як вяселле, пэўна, найбольш адкрывае адносіны мастака да сваёй жонкі. У творчасці Шагала рэальнасць нязменна яднаецца са светам містычнага, таму асаблівае значэнне для мастака маюць архетыпічныя сітуацыі — смерць, нараджэнне, вяселле. Фігура нявесты — чорнавалосай жанчыны ў белай сукенцы — заўсёды паветраная і бязважкая, у яе глыбокіх чорных вачах — далучанасць да таямніцы светабудовы. Гэта выява рэалізаванай жаноцкасці, будучай жонкі і маці. («Вяселле» 1918 г., «Маладыя на Эйфелевай вежы» 1939 г., «Мастак над Віцебскам» 1982—1983 г., «Мастак і яго нявеста», 1980 г., «Вясельныя агні» 1945 г.)

Бэла сканала ад сепсісу ў амерыканскім шпіталі 2 верасня 1944 года.

Літаратурныя творы Ёй належаць дзве кнігі ўспамінаў на ідышы, «Запаленыя свечкі» і «Першае знаёмства». Яна пераклала на французскую мову ўспаміны Шагала «Маё жыццё» (часам сцвярджаецца, што французскі тэкст арыгінальны). Бібліяграфія англійская мова The Burning Lights. Translation by Norbert Guterman. New York: Schocken Books Inc., 1946. 268 pp. 8vo, with thirty-six black and white illustrations by Marc Chagall. The Burning Lights. New York: Biblio Press, 1996. 268 pp., 36 black and white drawings by Marc Chagall. ISBN 0-930395-26-3. The First Encounter. Translation by Barbara Bray, illustrations by Marc Chagall. New York: Schocken Books Inc., 1983. Pp. VI + 348; 74 ills. ISBN 0-8052-3768-2. ідыш Brenendike likht (The Burning Lights), with drawings by Marc Chagall. New York: Book League of the Jewish People's Fraternal Order, IWO, 1945. Yiddish. 254 pp. Di ershte bagegenish (The First Encounter), with drawings by Marc Chagall. New York: Book League of the Jewish People's Fraternal Order, IWO, 1947. Yiddish. 230 pp. руская мова Горящие огни / Иллюстрации Марка Шагала. Пер. с фр. Н. Мавлевич. Послесл. и примеч. Н. В. Апчинской. — М.: Текст, 2001. — 348, с., ил., портр. — ISBN 5-7516-0205-6. Горящие светильники / Пер. с нем. Г. Снежинская. — СПб.: Лимбус Пресс, 2001. — 224 с. — Серия: Библиотека российского еврейского конгресса. — ISBN 5-8370-0152-2. беларуская мова Запаленыя свечкі. 2025.

Літаратура Шагал і Віцебск = Шагал и Витебск = Chagall and Vitebsk / [Аўт. тэксту Л. У. Хмяльніцкая; пер. на англ. Дз. У. Людчыка; фота У. С. Базана]. — Мінск: Беларусь, 2006. — с. — На бел., рус. і англ. мовах. Хмяльніцкая Л. Віцебск і Шагал / Людміла Хмяльніцкая // Мастацтва. — 2006. — № 9. — С. 54—55. Слоўнік новай яўрэйскай літаратуры. Том 8 с. 518-519. BELA SHAGAL Эльхонан Воглер, Дзі голдэнэ кэйт № 28 - 1957 Лейвік Ханукоў, Літэрарышэ эсэен, 1960 Іцхак Эльхонан Ронч, Моргн-фрайхайт, 3.9.1964 Хмельницкая Л. Новые сведения к биографии Беллы Розенфельд витебского периода // Бюллетень Музея Марка Шагала. — 2003. — № 2(10). — С. 13—17. Родити Э. Диалоги об искусстве: Марк Шагал / Вступление и комментарии В. Шишанов. Перевод с немецкого А.Белодед] // Бюллетень Музея Марка Шагала. — 2002. — № 1(7). — С. 6—13. Шишанов В. А. Транслингвистическая порча [Рец. на книги: Шагал Б. Горящие огни / Пер. с фр. Н.Мавлевич. — М.: Текст, 2001. — 351 с., ил. Шагал Б. Горящие светильники / Пер. с нем. Г.Снежинская. — СПб.: Лимбус Пресс, 2001. — 224 с.] // Бюллетень Музея Марка Шагала. — 2002. — № 2(8). — С. 17—19. Факты из жизни Берты. Воспоминания Я. С. Розенфельда / Вступление и публикация В. Шишанова. // Бюллетень Музея Марка Шагала. — 2003. — № 2(10). — С. 11—13. Шишанов В. «Эти молодые люди были ярыми социалистами…»: Участники революционного движения в окружении Марка Шагала и Беллы Розенфельд // Бюллетень Музея Марка Шагала. — 2005. — № 13. — С. 64—74. Шишанов В. «Желая поступить…» (Документы об учебе Беллы Розенфельд на Московских высших женских курсах) // Шагаловский сборник. Вып. 3. Материалы X—XIV Шагаловских чтений в Витебске (2000—2004). — Минск: «Рифтур», 2008. — С. 176—182. Шишанов В. А. «Двойной портрет с бокалом вина» — в поисках источников сюжета картины Марка Шагала / В. А. Шишанов // Марк Шагал и Петербург. К 125-летию со дня рождения художника / Науч. ред. и сост. О. Л. Лейкинд, Д. Я. Северюхин. — С.-Петербург: Издательство «Европейский Дом», 2013. — С. 167—176.

Спасылкі Запаленыя свечкі. Урыўкі Віцебскі музей Марка Шагала

Катэгорыя:Марк Шагал Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі на французскую мову Катэгорыя:Мемуарысты Беларусі