Пе́цькаўшчынаРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 137). — былая вёска ў Спярыжскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (32 сям'і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. У 2005 годзе вёска была выключана са звестак па ўліку населеных пунктаў.

Геаграфія

Размяшчэнне У 12 км на поўдзень ад Брагіна, 41 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 131 км ад Гомеля.

Гідраграфія На ўсходзе пойма ракі Брагінка.

Транспартная сетка

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Вядомая з пачатку XX стагоддзя як сяліба ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у траўні 1943 года фашысты спалілі 21 двор. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгасу «Запаветы Леніна» (цэнтр — вёска Ясені).

Насельніцтва

Колькасць 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка 1906 год — 14 двароў, 108 жыхароў. 1930 год — 23 двары, 257 жыхароў. 1940 год — 27 двароў. 1959 год — 108 жыхароў (паводле перапісу). 1986 год — жыхары (32 сям'і) пераселены.

Літаратура