thumb|Эмблема Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь (Мінфін Беларусі) — орган дзяржаўнага кіравання падпарадкаваны Ураду Беларусі, упаўнаважаны кіраваць дзяржаўным скарбам. Міністр фінансаў прызначаецца і здымаецца з пасады Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а намеснікі міністра — Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

З 4 чэрвеня 2020 года года пасаду міністра займае Юрый Міхайлавіч Селіверстаў.

Структура Цэнтральны апарат — 9 галоўных упраўленняў, 2 дэпартаменты, 9 упраўленняў, па адным аддзеле, інспекцыі і групе, а таксама дзяржаўнае сховішча каштоўнасцей; 7 упраўленняў выканаўчых камітэтаў абласцей і Мінска; Прадпрыемствы «Белдзяржстрах», «Беларуская нацыянальная перастрахавальная арганізацыя», «Белэксімгарант», «Гомельскі Крышталь», «Інфармацыйна-вылічальны цэнтр Мінфіна РБ», «Папяровая фабрыка дзяржаўных знакаў» (Барысаў), «Крыптатэх», «Мінская фабрыка друку», «Белбланкавыд», «Рэспубліканскі цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер»; Навучальныя ўстановы — Мінскі фінансава-эканамічны каледж, Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (ЦППКПК) Мінфіна.

Задачы парадкаванне, кіраванне і ўзгадненне фінансавай дзейнасці ведамстваў урада; выкарыстанне скарбу для павышэння выніковасці вытворчасці і дзяржаўных прыбыткаў; распрацоўка прапаноў аб пазычанні; павышэнне выніковасці падаткаабкладання і выканання дзяржаўнага бюджэту; прыцягненне, выкарыстанне і пагашэнне знешніх дзяржаўных пазык; нагляд за захаваннем зацікаўленасцей дзяржаўнага скарбу; парадкаванне гандлю каштоўнымі металамі і камянямі і стварэнне іх запасу; парадкаванне распрацоўкі і вытворчасці бяспечных папер; нагляд за страхаваннем; ліцэнзаванне і нагляд за выкананнем выдадзеных дазволаў; парадкаванне рахункаводства і справаздачнасці; парадкаванне і нагляд за выкананнем заканадаўства аб аўдыце; нагляд за выпускам, абаротам і пагашэннем каштоўных папер.

Паўнамоцтвы атрыманне на свой запыт ад устаноў звестак аб выкарыстанні дзяржаўных сродкаў, а таксама рахункаводчыя справаздачы аб выкананні абавязкаў перад дзяржавай; атрыманне на свой запыт ад выканаўчых камітэтаў абласцей і Мінска зводы мясцовых бюджэтаў і справаздачы аб іх выкананні; прыпыненне выдаткоўвання дзяржаўных сродкаў атрымальнікам, якія не падаюць ва ўстаноўленыя тэрміны справаздачы аб іх выкарыстанні, выкарыстоўваюць іх не па прызначэнні або атрымалі іх незаконна; выдача пазык паводле дзяржаўнага бюджэту і ўкладанне вольных сродкаў у каштоўныя паперы ці гаспадарчую дзейнасць; выдача на запыт выканаўчых камітэтаў абласцей і Мінска пазык на выкананне мясцовых бюджэтаў, абумоўленых іх пагашэннем да канца справаздачнага года; пакрыццё страт зводных бюджэтаў абласцей і Мінска пры змяншэнні прыбыткаў ці павелічэнні выдаткаў мясцовых бюджэтаў; спагнанне са зводных бюджэтаў абласцей і Мінска сродкаў у дзяржаўны бюджэт пры ўхваленні Саветамі дэпутатаў пастаноў, што змяншаюць прыбыткі ці павялічваюць выдаткі дзяржаўнага бюджэту; спагнанне незаконна атрыманых ці не па прызначэнні скарыстаных сродкаў бюджэту, а таксама запазычанасцей і адсоткаў па бюджэтных пазыках; выдаткоўванне сродкаў да ўхвалення закона аб рэспубліканскім бюджэце на бягучы год у памеры 1/12 ад мінулагодніх выдаткаў; выпатрабаванне дадзеных аб прыбытках і выдатках дзяржаўных пазабюджэтных сродкаў і сродкаў ад прыбытковай дзейнасці бюджэтных устаноў; выдача банкам загадаў аб прыпыненні разлікаў рахункаў распарадчыкаў дзяржаўных сродкаў пры парушэнні імі заканадаўства; праверка выкарыстання дзяржаўных сродкаў.

Крыніцы

Спасылкі Сайт Міністэрства фінансаў Беларусі

Фінансаў Катэгорыя:Фінансы ў Беларусі Беларусь Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе