Дзятлава — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Вёска ўваходзіць у склад Зубрэвіцкага сельсавета.

Гісторыя Згадваецца ў 1643 як вёска Дзятлаў у складзе Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛBiblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 142.. З 1772 г. у складзе Баранскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерніСписки землевладельцев и имений Могилевской губернии. Форум.. Затым у складзе Беларускай і Віцебскай губерняў.

Да 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Задроўеўскага сельсаветаРашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346)., да 8 красавіка 2004 года — у склад Першамайскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .

Страчаная спадчына Рагвалодаў камень

Катэгорыя:Зубрэвіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна