Ту́мінічы. Сустракаецца таксама варыянт Тумі́нічы (, ) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Зубрэвіцкага сельсавета.
Гісторыя Згадваецца ў сярэдзіне 15 ст. ў адпісанні Сеньку Мастычычу.Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 3 (1440 - 1498). Vilnius, 1998. С. 26.
У 1643 згадваецца як вёска ў складзе Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаBiblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 151.. З 1772 г. у складзе Баранскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерніСписки землевладельцев и имений Могилевской губернии. Форум.. Затым у складзе Беларускай і Віцебскай губерняў Расійскай імперыі.
У пачатку ХХ стагоддзя ў складзе Коханаўскай воласці Аршанскага павета. У гэты час у Тумінічах налічвалася 28 двароў і 246 жыхароў, вёсцы належала 207 дзесяцін зямлі. У 1923 годзе у населенным пункце пражывала 420 жыхароў. У 1924—28 гадах — цэнтр сельсавета. У 1938 годзе ў вёску сселены хутар Русанаў. У 1979 годзе з Тумінічамі злілася вёска Аляксандрава. Па стане на 1 студзеня 1998 года ў Тумінічах налічвалася 80 двароў і 147 жыхароў. Каля вёскі знаходзяцца археалагічныя помнікі: два курганныя могільнікі (па два насыпы), якія ў 1981 годзе выявіў і абследаваў Міхаіл Іванавіч Лашанкоў. Па стане на 1 студзеня 1998 года — 37 двароў і 60 жыхароўПамяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна. У 2 кнігах. Кн.2. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. C.518. ISBN 985-11-0170-2..
Да 27 снежня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Тумініцкага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009)., дзе ў 1924—1928 гадах з’яўлялася яго цэнтрам. Да 22 студзеня 1963 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Баранскага пассаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009)., да 8 красавіка 2004 года ўваходзіла ў склад Першамайскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .
Катэгорыя:Зубрэвіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна