Гемарой (; народная назва — пачачуй) — захворванне, звязанае з трамбозам, запаленнем, паталагічным пашырэннем і звітасцю гемараідальных вен, якія ўтвараюць вузлы вакол прамой кішкі. Суправаджацца ўзнікненнем такіх хвароб, як вострая і хранічная анальная трэшчына, рэктальны свішч, гнайнікі вакол прамой кішкі і нетрыманне газаў. Ускладненні хваробы выклікаюць ацёк анальнай адтуліны, гнойны і тканак гемараідальнага вузла.

Папярэджанне Узнікненне хваробы прадухіляе: штодзённае піццё 2 літраў вадкасці; ужыццё кашаў, свежай і багатай на клятчатку гародніны (буракі, гарбузы і кабачкі) і садавіны (бананы, абрыкосы і чарнасліў), таксама жытняга і пшанічнага , марской капусты і насення лёну; змяншэнне ўжыцця спіртовых і газіраваных напояў, вострай і салёнай ежы; прыём шклянкі высокамінералізаванай вады тройчы на дзень; змяншэнне выкарыстання і ; пазбяганне пад'ёму цяжараў; штодзённае выкананне 20 практыкаванняў для брушнога прэса, ног і ягадзіц; частыя перапынкі пры кіраванні аўтамабілем; апаражненне кішэчніка толькі пры адчуванні позыва; змяншэнне лішняй вагі.

Фактары, якія спрыяюць развіццю гемарою Атлусценне Спадчынная схільнасць. Няправільнае харчаванне (вострая ежа, чай, кава, алкаголь). Маларухомы лад жыцця ці праца, звязаная з малой рухальнай актыўнасцю. Дзейнасць, звязаная з празмерным напружаннем мышцаў (вялікія фізічныя нагрузкі). Цяжарнасць і роды ў жанчын. Стрэс. Парушэнне адтоку крыві ў прамой кішцы. Частыя завалы. Запаленчыя і пухлінныя працэсы ў кішэчніку і печані.

Праявы Хвароба напачатку выяўляецца пра смыленне, сверб, паколванне і распіранне ў вобласці задняга праходу пры спаражненні. Вакол ануса ўтвараецца балючае зацвярдзенне ў выглядзе сплацення пашыраных крывяных сасудаў. З часам боль пачынае ўзнікаць пры кашлі і руху цела, што замінае стаяць, хадзіць і сядзець. Затым падчас спаражнення з’яўляецца крывацёк, што выклікае малакроўе і слабасць.

Катэгорыя:Практалогія Катэгорыя:Захворванні прамой кішкі