Спяры́жжа (, ) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці, на рацэ Брагінцы. Уваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзілася за 9 км на поўдзень ад Брагіна, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 139 км ад Гомеля.

Планіроўка складалася з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з усходу пад вострым кутом далучалася кароткая просталінейная вуліца. На поўдні была адасоблена змесцавана ледзь выгнутая вуліца, арыентаваная з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова была прадстаўлена драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Каля вёскі ёсць радовішчы торфу.

Гісторыя

Выяўленыя ў XIX стагоддзі археалагічныя помнікі сведчаць пра дзейнасць чалавека ў гэтых месцах з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя, калі вёска Спарыж у складзе Брагінскай воласці прыналежала Вішнявецкім, а ва 2-й палове XVII стагоддзя перайшла да Каняцпольскіх. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся: капліца, школа граматы, 2 вятракі, крама, у Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

З 8 снежня 1926 года па 1987 год цэнтр Спярыжскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай і з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (з 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. Дзейнічала школа.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Спярыжжа», працавалі гамарня і поўсцечасальня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінуў 91 мясцовы жыхар. У памяць пра загінулых у 1970 годзе збудаваны помнік — скульптура жанчыны з пальмавай галінай. У 1959 годзе ў складзе калгасу «Запаветы Леніна» (цэнтр — вёска Ясені).

У склад Спярыжскага сельсавета ў 1938 годзе ўваходзіла цяпер не існае мястэчка Рэпішча.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання частка жыхароў (125 сем’яў) у 1986 годзе перасяліліся ў чыстыя месцы.

Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Дублінскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 . Вёска ліквідавана 20 жніўня 2008 года«Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 .

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1850 год — 28 двароў; 1897 год — 73 двары, 483 жыхары (паводле перапісу). XX стагоддзе: 1908 год — 88 двароў, 570 жыхароў; 1959 год — 594 жыхары (паводле перапісу). XXI стагоддзе: 2004 год — 4 гаспадаркі, 8 жыхароў.

Памятныя мясціны

Помнік загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Вядомыя асобы Юлія Пятроўна Цімафеева (нар. 1982) — беларуская паэтэса і перакладчыца. Васіль Іванавіч Ігнаценка (1961—1986) — ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Герой Украіны.

Літаратура

Спасылкі