Цяце́рын. Сустракаецца таксама варыянт Цяце́рына, н. (, ) — аграгарадок у Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці. Цэнтр Цяцерынскага сельсавета. Знаходзіцца на беразе Цяцерынскага вадасховішча.
Гісторыя Упершыню згадваецца ў г. зв. «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх», складзеным у 1390-я гады. Паводле ўскосных звестак, у 1-й трэці 15 ст. пры вял. кн. Вітаўце, Цяцерын з воласцю належаў князю Сямёну-Лугвеню Альгердавічу. У пазнейшым дакуменце ад 1468 года згадваецца яго дар «даніна мядовая цяцерынская» Ануфрыеўскаму манастыру каля Мсціслава. У 1501 годзе вялікі князь Аляксандр Ягелончык між іншых уладанняў перадаў двор Цяцерын з сёламі на рацэ Друць сваёй жонцы Алене. У сярэдзіне 16 ст. ў Аршанскім павеце, мястэчка. У 1624 годзе ва ўласнасці ў Льва СапегіАддзел рукапісаў Бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта, ф. 4, спр. 34354.. З 1772 года ў Расійскай імперыі. У 1848 годзе ў Магілёўскім павеце. У 1924—1931, 1935—1959 гадах і з 1966 года ў Круглянскім, у 1931—1935 і 1959—1966 — у Бялыніцкім раёнах.
Перад вайной у вёсцы 129 двароў, 632 жыхарыТетерино .
Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у 1944 годзе акупанты спалілі 119 двароў, загубілі 188 чалавек. Паблізу вёскі 30.6.1944 года здзейсніў подзвіг Рыгор Іванавіч Шыбанаў, за што атрымаў званне Героя Савецкага Саюза.Шибанов Григорий Иванович
Вядомыя асобы
Павел Палікарпавіч Ганчароў — патафізіёлаг, прафесар медыцынскіх навук, генерал-палкоўнік медыцынскай службы, начальнік Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава (1953—1968) Браніслаў Віктаравіч Мешкіс (1928—1985, Адэса) — тэатральны рэжысёр. Народны артыст Украіныhttps://esu.com.ua/article-66771
Крыніцы
Літаратура Беларуская энцыклапедыя. Т. 17. — Мн., 2003. Тэрыторыя Белыніцкага раёна ў часы Вялікага княства Літоўскага // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Бялыніцкага р-на. — Мн., 2000. С. 41-59.
Спасылкі
Катэгорыя:Цяцерынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Круглянскага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Віцебскага ваяводства