Бра́нцава — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Вёска ўваходзіць у склад Вусценскага сельсавета.

Гісторыя Згадваецца ў 1643 як вёска ў складзе Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛBiblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 153.. У 1871 г. 18 двароў, уласнасць Сіпайлаў-Рудніцкіх. У 1879 г. працавалі млын і кузня. Напачатку 20 ст. 42 двары, 323 жыхары, 22 дзесяцін зямлі.

Да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Баранскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26., да 22 студзеня 1963 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Баранскага пассаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009)., да 8 красавіка 2004 года ўваходзіла ў склад Першамайскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .

Па стану на 1.01.1998 г. 23 двары і 27 жыхароў. Зараз фактычна нежылая.

Вядомыя ўраджэнцы Васіль Аляксандравіч Ананенка — беларускі ўрач-уролаг Яўген Канстанцінавіч Анішчанка — беларускі гісторык

Літаратура Памяць. Орша. Аршанскі раён. У 2-х кнігах. Кн. 2-я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. — стар. 494.

Катэгорыя:Вусценскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна