Галавічпо́ле. Сустракаецца таксама варыянт Галавічпо́лле (, ) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Васілішкаўскага сельсавета.

Гісторыя У XVII ст. Галавічполем валодаў Казімір Францкевіч-Радзімінскі.

У сярэдзіне XIX ст. маёнткам Галавічполе валодаў Станіслаў Губарэвіч. Ён меў сына і дзвюх дачок. Сын Стэфан загінуў падчас паўстання 1863—1864 гадоў. Дачка Станіслава выйшла замуж за Станіслава Іваноўскага (ён ажаніўся ў трэці раз), а Юстына выйшла замуж за Яна Якуба Валейку. Пасля смерці Станіслава Губарэвіча фальварак Галавічполе падзялілі паміж сабой Іваноўскія і Валейкі. У Юстыны і Яна Валейкі нарадзіліся сыны Вінцэнт, Антон і Станіслаў. Браты Валейкі і Іваноўскія спрычыніліся да выдання газеты «Свабода» ў 1902 годзе.

У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.

У 1930 годзе палову Галавічполя ўспадкаваў Ежы Іваноўскі, які пабудаваў тут сядзібу. Валейкам тым часам належала другая палова, пасля падзелу маёмасці паміж братамі ў Галавічполі гаспадарыў Станіслаў Валейка.

З 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

З 1973 года да 2013 года Галавічполе было цэнтрам Галавічпольскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386)..

Славутасці

Сядзіба Іваноўскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры мадэрну з элементамі неаготыкі (1909 г). Сядзібна-паркавы комплекс Ежы Іваноўскага (1935 г).

Вядомыя асобы Вінцэнт Валейка Леанард Іваноўскі Ежы Іваноўскі Вацлаў Іваноўскі Тадэвуш Іваноўскі Мікалай Васілевіч Куляшоў

Крыніцы

Спасылкі

Лаўрэш Л. Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць. Ridero, 2024. 196 с.

ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁНА Галавічполе — radzima.org Галавічполе (Лябёдка) — radzima.org

Катэгорыя:Васілішкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шчучынскага раёна