Ле́нькавічы — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вусценскага сельсавета.

Гісторыя Згадваецца ў 1630 як вёска Лявонкавічы, што належала да фальварку Белеў у складзе Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 731.

Да 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Ліпкаўскага сельсаветаРашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346)., да 8 красавіка 2004 года — у склад Першамайскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .

Катэгорыя:Вусценскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна