ЧэрнеўРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 184). — былая вёска ў Хракавіцкім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Геаграфія За 30 км на поўдзень ад Брагіна, 11 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 149 км ад Гомеля. Побач аўтадарогі Камарын — Брагін.

Гісторыя Выяўленае ранняга жалезнага веку і ранне-феадальнага часу сведчыць пра засяленне мясцін з даўняга часу.

Вядома з пачатку XIX стагоддзя. У 1811 годзе згадана як паселішча ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні, уладанне Ракіцкіх. У 1834 годзе ўладанне Трыпольскай. У 1908 годзе ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета.

У 1930 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Брагінскі» (цэнтр — вёска Выграбная Слабада).

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (32 сем'і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы.

Да 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Піркаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., пасля — у склад Савіцкага сельсавета, які 26 сакавіка 1987 года быў перайменаваны ў Хракавіцкі сельсаветРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..

У 2005 годзе вёска выключана з даных уліку населеных пунктаў.

Планіроўка складалася з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы з завулкам, забудаваных драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. З прычыны высокай радыяцыйнай забруджанасці ўсе пабудовы знесены і пахаваны пад пластом зямлі.

Славутасць

Гарадзішча ранняга жалезнага веку і ранне-феадальнага часу, за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі.

Насельніцтва 1834 год — 8 двароў. 1897 год — 16 двароў, 132 жыхара (паводле перапісу). 1908 год — 24 двары, 202 жыхара. 1959 год — 181 жыхар (паводле перапісу). 1986 год — жыхары (32 сем'і) пераселены.

Крыніцы

Літаратура