Дзісенскі звон — помнік мастацкага ліцця. Адліты з бронзы 30 жніўня 1751 года ліцейшчыкамі Іванам, Сцяпанам і Максімам Сініцамі для царквы горада Дзісна. Вышыня каля 40 см, дыяметр 30 см. Аздоблены раслінным і хвалістым арнаментамі. Дата і фундацыйны надпіс размешчаны ў выглядзе фрызаў, імёны ліцейшчыкаў — на тулаве звона.

Знаходзіцца ў царкве горада Дзісна.

Гл. таксама Моладаўскі звон Крычаўскі звон Свірскі звон Ломашаўскі звон

Літаратура

Катэгорыя:Званы Беларусі Катэгорыя:Славутасці Дзісны Катэгорыя:З’явіліся ў 1751 годзе Катэгорыя:1751 год у Беларусі