«Літарату́ра і маста́цтва» — беларуская штотыднёвая літаратурная газета.

Гісторыя Выдаецца з 26 лютага 1932 года. Выходзіла ў Мінску адзін раз на тыдзень (па пятніцах) на беларускай мове на 16 старонках (у 1957—1970 гадах выдавалася двойчы на тыдзень).

У Вялікую Айчынную вайну не выходзіла. Выданне адноўлена ў красавіку 1945 года.

Свае першыя творы на старонках «ЛіМ» публікавалі Іван Мележ, Іван Шамякін, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Яўгенія Янішчыц, Алесь Разанаў, Алесь Пісьмянкоў і іншыя вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты.

Сучаснасць У цяперашні час заснавальнікамі выдання з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ГА Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда».

У 2002—2012 гадах уваходзіла у склад РВУ «Літаратура і Мастацтва». У 2012 годзе газета «Літаратура і Мастацтва» перайшла, разам з шэрагам іншых друкаваных выданняў, да новаўтворанага Выдавецкага дома «Звязда», з захаваннем мінулай падпіскі.

Тыраж каля 1 тысячы асобнікаў.

Штат рэдакцыі складаецца з аддзелаў інфармацыі, публіцыстыкі, крытыкі, прозы і паэзіі, мастацтва.

Да 2010 года выходзіла на 16 старонках. У 2010 аб'ём газеты павялічыўся да 24 старонак за кошт дадатка «Кніжны свет» (выходзіў на беларускай і рускай мовах) — сумеснага праекта газеты «Літаратура і мастацтва» і Нацыянальнай кніжнай палаты. З 2013 года колькасць старонак зноў складае 16 (хоць «Кніжны свет» выходзіць і далей).

Галоўныя рэдактары Хацкель Дунец (1932—1935) Ілья Гурскі (1935—1941) Аркадзь Куляшоў (1945—1946) Мікалай Горцаў (1947—1949) Павел Кавалёў (1949—1950) Васіль Вітка (1951—1957) Мікалай Ткачоў (1957—1959) Янка Шарахоўскі (1969—1961) Нічыпар Пашкевіч (1961—1969) Леанід Прокша (1969—1972) Хведар Жычка (1972—1976) Алесь Асіпенка (1976—1980) Алесь Жук (1980—1986) Анатоль Вярцінскі (1986—1990) Мікола Гіль (1990—1997) Уладзімір Някляеў (1997—1999) Алесь Пісьмянкоў (1999—2002) Віктар Шніп (2002—2003) Анатоль Казлоў (2003—2009) Алесь Карлюкевіч (2009—2011) Таццяна Сівец (2011—верасень 2015) Ларыса Цімошык (2015—2019) Аляксей Чарота (з ліпеня 2019)

Літаратура

Спасылкі Сайт «Літаратура і мастацтва»

Катэгорыя:Газеты Беларусі на беларускай мове Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Газеты паводле алфавіта Катэгорыя:З’явіліся ў 1932 годзе Катэгорыя:Літаратурныя газеты