Жан Батыст Перэн (, , горад Ліль, Францыя — , Нью-Ёрк, ЗША) — французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне фізікі ў 1926 годзе «за працу па дыскрэтнай прыродзе матэрыі і за адкрыццё седыментацыйнай раўнавагі».

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Ліль. Вучыўся ў École Normale Supérieure у Парыжы. У 1894 годзе ён прыступіў да вывучэння катодных прамянёў і рэнтгенаўскага выпраменьвання і ў гэты ж час стаў асістэнтам у Grande École. У 1897 годзе быў прызначаны выкладчыкам па фізічнай хіміі ў Сарбоне, адным з найбуйнейшых універсітэтаў тагачаснай Францыі. Праз 13 гадоў, у 1910 Жан Батыст Перэн стаў прафесарам і ўтрымліваў гэтую пасаду нават падчас Другай сусветнай вайны.

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Фізікі Францыі