Казімір Валадковіч (Валадкевіч) (каля 1621 — ) — дзеяч каталіцкай царквы.

Паходзіў з віцебскага баярскага роду Валадковічаў. У 1637 годзе ўступіў у Вільні ў Ордэн езуітаў. У 1655—1659 гадах місіянер у войску Вялікага Княства Літоўскага.

Аўтар паэмы «Вотыўная ода Каралеве нябеснай Ліпскай» («Ode votiva Reginae caelorum Lindensi») (Кракаў, 1661) у гонар абраза Маці Божай у Святой Ліпцы.

Крыніцы

Казімір Катэгорыя:Езуіты Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікага Княства Літоўскага