Анатоль Алякса́ндравіч Сіва́к (нар. , в. Завайць, , Гомельская вобласць) — дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь, міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (2012—2018), намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2020—2026).

Біяграфія У 1986 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. Па заканчэнні ВНУ працаваў будаўнічым майстрам будаўніча-мантажнага цягніка № 391 на станцыі Брэст ГП «Дарбудмантажтрэст» Беларускай чыгункі, затым — галоўным інжынерам будаўнічага ўпраўлення № 2 на станцыі Асіповічы. У перыяд з 1987 па 1989 гг. Анатоль Аляксандравіч — начальнік будаўніча-мантажнага цягніка № 761 на станцыі Магілёў, з 1989 па 2001 гг. узначальваў будаўніча-мантажны цягнік № 367 на станцыі Мінск РУП «Дарбудмантажтрэст» Беларускай чыгункі. У 2001—2002 гг. — галоўны інжынер будаўніча-мантажнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Дарбудмантажтрэст» Беларускай чыгункі.

У 2002—2006 гг. працаваў намеснікам начальніка Беларускай чыгункі. У 2006—2009 гг. — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па г. Мінску; Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў яго дзейнасць на гэтым пасадзеНовым мэрам Мінска стаў былы міністр транспарту . Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне вытворчасцю». З 2009 па 31 ліпеня 2012 гг. начальнік Беларускай чыгункі.

31 ліпеня 2012 года прызначаны Міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь., а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра

24 лістапада 2018 года вызвалены з пасады міністра і прызначаны старшынёй Мінскага гарвыканкама.

3 верасня 2020 года прызначаны намеснікам Рэспублікі Беларусь, змяніўшы на гэтай пасадзе Уладзіміра Кухараваbelta.by. 17 верасня 2020 года прызначаны ўпаўнаважаным прадстаўніком Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Магілёўскай вобласціbelta.by.

17 снежня 2020 года яго ўнёс у свой санкцыйны спіс Еўрасаюз, 18 лютага 2021 года — Вялікабрытанія, 22 сакавіка 2021 года — ШвейцарыяSearching for subjects of sanctions. 26 студзеня 2021 года да гэтага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя.

Узнагароды Ордэн Пашаны Знак «Ганаровы чыгуначнік».

Спасылкі Біяграфія на сайце Беларускай чыгункі.

Катэгорыя:Міністры транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Начальнікі Беларускай чыгункі Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па горадзе Мінску Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС