Рыйгікогу (, ) — заканадаўчы орган (парламент) Эстонскай Рэспублікі, вышэйшы орган дзяржаўнай улады Эстоніі. Склад Парламента Эстоніі — 101 дэпутат.

Паводле артыкула 65 Канстытуцыі Парламент Эстоніі: ажыццяўляе заканатворчую дзейнасць; абірае Прэзідэнта Эстоніі (самастойна ці, калі неабходна, разам з прадстаўнікамі мясцовых органаў улады ў складзе шырокай калегіі выбаршчыкаў), зацвярджае прызначэнні вышэйшых службовых асоб дзяржавы, уключаючы прэм'ер-міністра, старшыні Дзяржаўнага суда, старшыні савета Банка Эстоніі, дзяржаўнага кантралёра, канцлера юстыцыі і камандуючага (галоўнакамандуючага) абарончымі сіламі; ратыфікуе і дэнансуе міжнародныя дамовы, устанаўлівае падаткі і зацвярджае дзяржаўны бюджэт, кантралюе дзейнасць выканаўчых органаў улады.

Галерэя

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Палітыка Эстоніі Эстонія Катэгорыя:Права Эстоніі