Вярхоўная Рада Украіны () — адзіны заканадаўчы орган Украіны. Складаецца з 450 дэпутатаў. Тэрмін паўнамоцтваў — 5 гадоў.
Назва Значэнне слова «рада» ва ўкраінскай мове супадае са значэннем аналагічнага слова ў беларускай мове (рада) і адсылае да казачых рад (Пераяслаўская рада). У савецкі час вышэйшы заканадаўчы орган Украінскай ССР называўся на беларускай мове як Вярхоўны Савет. Пасля атрымання Украінай незалежнасці ў жніўні 1991 года, у беларускай мове атрымала распаўсюджванне назва Вярхоўная Рада. Пасля прыняцця 28 чэрвеня 1996 года Канстытуцыі Украіны, парламент дзяржавы стаў афіцыйна называцца — «Вярхоўная Рада Украіны».
Гісторыя Непасрэдным канстытуцыйным папярэднікам Вярхоўнай Рады Украіны быў Вярхоўны Савет Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Першы ўкраінскі савецкі парламент быў скліканы ў 1938 годзе. Вярхоўны Савет УССР абіраўся грамадзянамі рэспублікі на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога права. За ўсю гісторыю Вярхоўны Савет склікаўся 11 разоў. Колькасць дэпутатаў складала 650 чалавек, а пасля 1989 года была скарочана да 450. Тэрмін паўнамоцтваў быў 4 гады. Апошнія выбары ў Вярхоўны Савет УССР ва ўмовах існавання Савецкага Саюза адбыліся ў 1990 годзе.
Парламенцкія выбары З 2012 года ва Украіне дзейнічае змешаная сістэма абрання дэпутатаў. Палова дэпутатаў (225) абіраецца па спісу тых партый, якія здолелі атрымаць на выбарах паказчык вышэй за 5 працэнтаў, іншая палова — па мажарытарных акругах, дзе перамагае той, хто атрымаў больш, чым іншы кандыдат. Да 1998 года была мажарытарная сістэма, ў 1998—2005 — змешаная (50 на 50), а ў 2006—2012 — прапарцыйная.
Старшыні парламента Імя Дата абрання Дата вызвалення ад пасады Скліканне Заўвагі Уладзімір Івашка 4 чэрвеня 1990 9 ліпеня 1990 1 (12) КПСС. Сышоў у адстаўку ў сувязі з абраннем намеснікам генеральнага сакратара ЦК КПСС Іван Плюшч 9 ліпеня 1990 23 ліпеня 1990 1 (12) КПСС. Выконваючы абавязкі Старшыні Леанід Краўчук 23 ліпеня 1990 5 снежня 1991 1 (12) КПСС (да жніўня 1991). Сышоў у адстаўку ў сувязі з абраннем Прэзідэнтам Украіны Іван Плюшч 5 снежня 1991 11 мая 1994 1 (12) Беспартыйны Аляксандр Мароз 18 мая 1994 12 мая 1998 2 (13) Сацыялістычная Партыя Украіны Аляксандр Ткачэнка 7 ліпеня 1998 21 студзеня 2000 3 (14) Сялянская партыя УкраіныВызвалены ад пасады за сістэматычныя парушэнні рэгламенту Іван Плюшч 1 лютага 2000 14 мая 2002 3 (14) Народна-дэмакратычная партыя Уладзімір Літвін 28 мая 2002 26 красавіка 2006 4 Народная партыя Аляксандр Мароз 6 ліпеня 2006 23 лістапада 2007 5 Сацыялістычная Партыя Украіны Арсеній Яцанюк 4 снежня 2007 12 лістапада 2008 6 БеспартыйныПадаў у адстаўку Аляксандр Лаўрыновіч 12 лістапада 2008 9 снежня 2008 6 Партыя рэгіёнаўВыконваючы абавязкі як Першы намеснік Старшыні Уладзімір Літвін 9 снежня 2008 12 снежня 2012 6 Народная партыяПадаў у адстаўку Уладзімір Рыбак 13 снежня 2012 22 лютага 20147 Партыя рэгіёнаўПадаў у адстаўкуСпікер Вярхоўнай Рады Рыбак пайшоў у адстаўку Аляксандр Турчынаў 22 лютага 2014 27 лістапада 20147 УА «Бацькаўшчына» Уладзімір Гройсман 27 лістапада 2014 14 красавіка 20168 Блок Пятра Парашэнкі Андрэй Парубій 14 красавіка 2016 29 жніўня 20198 Народны фронт Дзмітрый Разумкоў 29 жніўня 2019 7 кастрычніка 20219 Слуга народаРуслан Стэфанчук8 кастрычніка 2021дзейны9Слуга народа
Фракцыі У Вярхоўнай Радзе 9 склікання існуюць 7 фракцый: Слуга Народа — 244 мандаты Апазіцыйная Платформа за Жыццё — 44 мандаты Еўрапейская Салідарнасць — 27 мандатаў УА «Бацькаўшчына» — 25 мандатаў За Будучыню — 22 мандаты Давера — 20 мандатаў Голас — 20 мандатаў
Гл. таксама Будынак Вярхоўнай Рады Украіны
Спасылкі
Афіцыйная старонка Verkhovna Rada
Катэгорыя:Дзяржаўны лад Украіны Украіна