Вуліца Станіслава Манюшкі — вуліца ў Мінску, у мікрараёне Лошыца.
Названа паводле рашэння Мінгарвыканкама ад 30 ліпеня 2004 года ў гонар Станіслава Манюшкі (1819—1872) — беларускага і польскага кампазітара, дырыжора, стваральніка нацыянальнай класічнай оперы.Решение Минского городского исполнительного комитета № 1520 от 30.07.2004 г. «Аб найменаванні і перайменаванні вуліц г. Мінска»
Вуліца ў горадабудаўнічым праекце дэталёвага планавання жылога раёна Лошыца пазначана пад працоўнай назвай «Праектуемая № 1». Яна стане часткай трэцяга транспартнага кальца, будаўніцтва якога станам на 2017 год фактычна яшчэ не пачыналася, такім чынам, вуліца была толькі на паперы.
У 2021-25 гг. на вуліцы ўзвялі 10 шматпавярховых жылых дамоў і паркінгзгодна архітэктурнай базе Рhotobuildings
Спасылкі
Вуліца Станіслава Манюшкі ў архітэктурнай базе Рhotobuildings
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Станіслаў Манюшка Катэгорыя:Лошыца (жылы раён)