Гомельскі абласны драматычны тэатр — драматычны тэатр у Гомелі.
Гісторыя У 1939—1941 і 1945—1946 гадах існаваў Гомельскі абласны рускі драматычны тэатр. У 1946 годзе з-за адсутнасці памяшкання ён быў пераведзены ў Магілёў і пераўтвораны ў Магілёўскі абласны рускі драматычны тэатр (расфарміраваны ў 1949 годзе).
У другі раз тэатр у Гомелі быў створаны ў 1954 годзе (як Гомельскі абласны драматычны тэатр). У 1999 годзе тэатру прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».
На базе тэатра раз у тры гады праходзіць Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва «Славянскія тэатральныя сустрэчы»Гомельскі абласны драматычны тэатр (Гомель) . Гастрольная дзейнасць ахоплівае ў асноўным Беларусь і Бранскую вобласць Расіі.
Будынак Будынак тэатра адкрыўся ў 1956 годзе (праект 1941 года, архітэктар А. Тарасенка, кансультант І. Жалтоўскі). Прамавугольны ў плане аб’ём мае сіметрычную кампазіцыю. Па галоўнай восі размешчаны цэнтральны ўваход, вестыбюльная група памяшканняў, глядзельная зала партэрна-яруснага тыпу на 800 месцаў, развітая сцэнічная каробка. На галоўным фасадзе шасцікалонны порцік з франтонам, багата дэкарыраваны скульптурай, шматлікімі элементамі класічнай архітэктуры (складанапрафіляваны карніз, цягі, паяскі, ляпныя ўстаноўкі). Калонам карынфскага ордэру адпавядаюць пілястры па перыметры будынку. Інтэр’еры асноўных памяшканняў аздобленыя ляпнінай.
Рэканструяваны ў 2004—2005 гадах. Выкананы капітальны рамонт сістэмы ацяплення будынка, ганка і фасадаў, заменены мікшарны пультArhitecture.ru: Архитектура зрелищных сооружений: Объекты, входящие в Программу реконструкции и технического переоснащения государственных театров РБ. Размешчаны па адрасе: плошча Леніна, д. 1.
Дырэктары Валянціна Георгіеўна Рагоўская (1987—2007) Віктар Іосіфавіч Чэпелеў (2010—2013) — адначасова мастацкі кіраўнік Мікалай Кабкоў (з 2013)
Мастацкія кіраўнікі і галоўныя рэжысёры Г. Кацман (1954—1965), М. Ульянаў (1956—1958), Л. Эльстон (1958—1962), Ю. Арынянскі (1962—1966), Іосіф Сцяпанавіч Папоў (1966—1974) К. Пятроў (1974—1976), В. Кручкоў (1977—1984), Г. Піменаў (1984—1985), Г. Прымак (1986—1988), Лідзія Аляксееўна Манакова (1988—1990), Барыс Ісакавіч Насоўскі (1990—1992), Уладзімір Аляксандравіч Караткевіч (1993—1999), Віктар Іосіфавіч Чэпелеў (2010—2013) — адначасова дырэктар
Спасылкі
Сайт Гомельскага абласнога драматычнага тэатра Карціна І. В. Мядзведзева — Гомель у 1958 годзе: 12 карцін Івана Мядзведзева
Катэгорыя:Тэатры паводле алфавіта Катэгорыя:Тэатры Гомеля Катэгорыя:З’явіліся ў 1954 годзе Катэгорыя:Плошча Леніна (Гомель)