Ільінская царква — дзеючая стараверская царква ў Гомелі, помнік беларускага драўлянага дойлідства канца XVIII стагоддзя, гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння (2-я катэгорыя). Адносіцца да Санкт-Пецярбургскай і Цвярской епархіі Рускай праваслаўнай стараабрадніцкай царквы. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы горада на вул. Камісарава, непадалёк ад р. Сож. Дала назву спуску ад вуліцы Пралетарскай да сожскай набярэжнай.
Гісторыя Стаіць на месцы разабранага ў 1737 годзе Спасава стараверскага храма і ўстаноўленага замест яго храма прарока Іллі, у сваю чаргу разабранага ў 1793 годзе.
Пасля вяртання з Турцыі Емяльян Пугачоў прыязджаў па дапамогу ў гомельскую стараверскую абшчыну і двойчы прыходзіў маліцца ў гэту царквуФотагалерэя / Гомельская вобласць | ГомельЮрий Глушаков. «Крестьянский царь» на Гомельщине // http://bymedia.by . 16.11.2011..
Сучасны храм быў узведзены ў 1773—1774 гадах і асвечаны 28 верасня 1794.
У першай палове XIX стагоддзя пры храме існаваў змешаны, мужчынскі і жаночы скіт старавераў. У 1850 годзе скіт і царква былі зачыненыя, з 1852 года царква зноў стала дзеючай, ў 1853 заснаваны адзінаверчацкі прыход. Неўзабаве зноў стала стараверскай. Дзейнічала ў савецкі час.
У канцы 1943 г. каля Ільінскай царквы быў пахаваны колішні царкоўны староста Епіфан Рымароў, закатаваны разам з сям'ёй нацыстамі ў кастрычніку таго ж года за адмову ад прымусовай эвакуацыіМатэрыялы аб злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Гомелі. — Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. — Ф. 1345. Воп. 1. Спр. 2. Арк. 121-122 адв.; 124 адв..
Архітэктура Складаецца з трох зрубаў, пастаўленых адзін за адным па адной восі: бабінец, сярэдні зруб, пяцігранная алтарная абсіда.
Галерэя
Літаратура Гомельская Ільінская царква // С. 341—342.
Спасылкі
Катэгорыя:Храмы Гомеля Катэгорыя:Руская праваслаўная стараверская царква Катэгорыя:Стараверскія храмы Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1774 годзе Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Усходнепалеская школа дойлідства Катэгорыя:1774 год у Беларусі Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Гомелі