Род-Таўн () — горад на Брытанскіх Віргінскіх астравах, сталіца тэрыторыі, размешчаны на востраве Тартола. Горад знаходзіцца ў падковападобнай гавані Род-Харбар пасярэдзіне паўднёвага ўзбярэжжа вострава. Насельніцтва горада — каля 9400 чалавек (2004).

Назва паходзіць ад марскога тэрміна «анг. the roads» — рэйд, дзе судны могуць стаяць на якары недалёка ад берага. У мора быў адваяваны ўчастак плошчай 67 акраў пад назвай Вікхэм-Бэй (Wickham Bay), які стаў цэнтрам турызму. Самы стары будынак у горадзе — гэта былая каралеўская турма на Мэйн-стрыт (Main Street), пабудаваная ў 1840-я гады.

Адзін з асноўных цэнтраў фрахтавання яхт ў Карыбскім басейне.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Кайран Мак-Мастэр, лёгкаатлет

Катэгорыя:Гарады Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Гарады Брытанскіх Віргінскіх астравоў