Беларуска-ўкраінская граніца – дзяржаўная граніца паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай.

Працягласць граніцы паміж дзвюма краінамі – каля 1 084 км Государственная территория и государственная граница Республики Беларусь .

Гісторыя Сучасная беларуска-ўкраінская граніца – гэта былая адміністрацыйная мяжа паміж БССР і УССР.

У мінулым прыблізна гэтаксама праходзіў падзел паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім згодна з Люблінскай уніяй.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай падобны выгляд мела мяжа паміж Паўночна-Заходнім і Паўднёва-Заходнім краямі Расійскай імперыі.

У ХХ стагоддзі вызначэнне мяжы адбывалася ў некалькі этапаў: 1917–1922 гг. – перыяд станаўлення беларускай і ўкраінскай нацыянальнай дзяржаўнасці; 1923–1926 гг. – узбуйненне тэрыторыі БССР; 1939 год – далучэнне Заходняй Беларусі да БССР.

Статус граніцы 8 снежня 1991 года паміж дзяржавамі, якія набылі дзяржаўны суверэнітэт, было заключана Белавежскае пагадненне, паводле якога прызнавалася «недатыкальнасць існуючых межаў».

Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 1993 года № 2379-XII межам краіны з былымі савецкімі рэспублікамі прысвоены статус дзяржаўнай граніцы.

На сённяшні дзень, дзяржаўная граніца паміж Беларуссю і Украінай рэгулюецца Дагаворам аб дзяржаўнай граніцы ад 12 мая 1997 года, якая у той самы год была ратыфікавана Вярхоўнай Радай Украіны, а ў 2010 і Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь, аднак тады бакі не абмяняліся ратыфікацыйнымі граматамі.

Абмен ратыфікацыйнымі граматамі адбыўся падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў 18 чэрвеня 2013 года. Працэс ратыфікацыі завяршыўся нягледзячы на тое, што Украіна так і не выплаціла дзяржаўны доўг, на існаванні якога настойваў афіцыйны МінскБеларусь — ЕС: Лёд тронулся.

Восенню 2025 года Беларусь завяршыла работы па дэмаркацыі сухапутнай мяжы з УкраінайБеларусь завершила работы по демаркации сухопутной границы с Украиной.

Крыніцы

Катэгорыя:Граніцы Беларусі Катэгорыя:Граніцы Украіны Катэгорыя:Беларуска-ўкраінскія адносіны