ФолькетынгНапісанне Фолькетынг у адпаведнасці са Слоўнікам іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.2, С.581 () — аднапалатны парламент Даніі. Складаецца з 179 дэпутатаў, абіраецца на 4 гады.
Выбарчая сістэма 135 дэпутатаў Фолькетынга абіраюцца па прапарцыйнай сістэме ўсеагульным галасаваннем у 23 выбарчых акругах.
40 месцаў у парламенце размяркоўваюцца паміж кандыдатамі, якія не атрымалі дастатковай колькасці галасоў у акругах.
Па 2 члена парламента выбіраюцца ад Фарэрскіх астравоў і ад Грэнландыі.
Выбаршчыкамі з'яўляюцца мужчыны і жанчыны ва ўзросце ад 18 гадоў, якія пастаянна пражываюць у Даніі.
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.
Спасылкі
Афіцыйны сайт Фолькетынга
Данія Катэгорыя:Дзяржаўны лад Даніі Катэгорыя:Права Даніі