Шпа́ер (таксама Шпэер; ) — горад зямельнага падпарадкавання ў Германіі, у зямлі Рэйнланд-Пфальц.

Размешчаны на Рэйне (рэгіён Рэйн-Некар). Насельніцтва — каля 50 тысяч чалавек.

140px|thumb|left|Шпаерскі сабор, аб’ект культурнай спадчыны ЮНЕСКА

Назва Археалагічныя дадзеныя дазваляюць меркаваць, што горад быў населены кельтамі 500 гадоў да н. э., спачатку насіў назву Навіамаг (Noviomagus), пазней, у эпоху рымлян, горад быў вядомы пад імем Аўгуста Неметум і Цывітас Неметум (горад племя Неметэр), па імені германскага племені, засяляўшага гэтую вобласць. У VI стагоддзі горад атрымаў імя Спіра (Spira) ад назвы ракі Шпаербах (Speyerbach), якая працякае праз горад. У Сярэднявечча Шпаер быў надзвычай важны.

Геаграфія Шпаер размешчаны на Верхнярэйнскай нізіне за 20 км на поўдзень ад Людвігсгафена і Мангейма і за 34 км да поўначы ад Карлсруэ, на месцы ўпадзення ракі Шпаербах у Рэйн. На процілеглым баку, адпаведна, на ўсход ад ракі размешчана паселішча Зігельхайн (Siegelhain), якое можа быць аднесена да Хакенгайма.

Гісторыя

10 да н. э. — заснаванне рымскага ваеннага лагера на тэрыторыі Шпаера 346 — першыя згадванні біскупа горада 496 да 506 — першае з’яўленне імя «Спіра» 1030 — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Конрад II пачынае будаўніцтва Шпаерскага сабора. На гэты дзень гэта — самая вялікая царква ў раманскім стылі, якая захавалася. З 1981 года — аб’ект сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. 1076 — імператар Генрых IV здзяйсняе з сваёй сталіцы Шпаера знакаміты паход у Каносу 1096 — вядомы яўрэйскі пагром падчас першага крыжовага паходу 1294 — Шпаер губляе свае былыя сталічныя правы і з гэтага часу вольны горад Свяшчэннай Рымскай імперыі 1529 — на з’ездзе ў Шпаеры прадстаўнікі лютэранскіх нямецкіх княстваў выказваюць пратэст супраць анты-рэфармацыйнай рэзалюцыі. Адсюль паняцце пратэстантызм 1689 — горад моцна разбураны французскімі атрадамі Паміж 1792 і 1814 Шпаер знаходзіцца пад французскім кіраваннем 1990 — Шпаер святкуе сваё 2000-годдзе 1991 — Музей тэхнікі ў Зінсгайме адкрывае свой філіял у Шпаеры

Адміністрацыйны падзел

Ідэнтыфікацыйны код суб’екта самакіравання — 07 3 18 000. Горад падраздзяляецца на 4 гарадскіх раёна. Адукацыя і культура Нямецкі ўніверсітэт адміністрацыйных навук у Шпаеры Гарады-пабрацімы

Фотаздымкі

Гл. таксама

Malleus Maleficarum

Спасылкі

Афіцыйны сайт горада

Катэгорыя:Гарады Рэйнланд-Пфальца