Шпа́ерскі сабо́р (, поўная назва: ) — вялікі імперскі сабор у горадзе Шпаер у Германіі (зямля Рэйнланд-Пфальц). Самая вялікая па памерах царква ў раманскім стылі, якая захавалася, з 1981 года — аб'ект сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гісторыя Пабудаваны ў 1030—1061 гадах імператарамі Свяшчэннай Рымскай імперыі. Пабудова была пачата кайзерам Конрадам II, затым прадоўжана яго сынам Генрыхам III і скончана ўнукам Генрыхам IV, пры якім адбылося асвячэнне сабора. У той час у Шпаеры жыло каля 500 чалавек, і Шпеерскі сабор быў адным з найбуйнейшых будынкаў свету. Гэта мела, у прыватнасці, палітычнае значэнне, так як яго памер сімвалізаваў моц кайзера.
Паводле даследаванняў С. В. ЗаграеўскагаЗаграевский C. В. Новые исследования памятников архитектуры Владимиро-Суздальского музея-заповедника. М., 2008. С. 40-41., сабор у Шпаеры прадвызначыў з'яўленне ў Старажытнай Русі белакаменнага дойлідства.
На працягу тысячы гадоў сабор неаднаразова рэстаўрыраваўся і дапаўняўся, мяняў свой знешні выгляд. Самая вялікая катастрофа ў гісторыі сабора мела месца ў 1689 годзе, калі салдаты французскага караля Людовіка XIV разбурылі яго, пакінуўшы амаль толькі сцены, і апаганілі пахаванні, якія знаходзяцца ў саборы. У 1772—1784 гадах сабор быў рэстаўрыраваны і дапоўнены вестыбюлем і фасадам, аднак неўзабаве зноў захоплены і апаганены французамі. У 1846—1853 адбылася поўная рэстаўрацыя і ўпрыгожванне велічнымі фрэскамі на сродкі баварскага караля Людвіга I.
У саборы ўсталяваны арган, з якім звязана дзейнасць выбітных нямецкіх арганістаў — Людвіга Дзёра і Леа Крэмера.
Тэхнічныя звесткі Агульная даўжыня: 134 м Вышыня сярэдняга нефа: 33 м Даўжыня навы: 37,62 м Вышыня ўсходніх вежаў: 71,20 м Вышыня заходніх вежаў: 65,60 м
Крыпта thumb|Магіла Конрада II. У склепе пад алтаром знаходзяцца пахаванні некалькіх германскіх кайзераў і каралёў, сярод якіх:
імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Конрад II († 1039) і яго жонка Гізела († 1043) імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрых III († 1056), сын Конрада II імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрых IV († 1106), сын Генрыха III і яго жонка Берта († 1087) імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрых V († 1125), сын Генрыха IV Беатрыкс († 1184), другая жонка Фрыдрыха I Барбаросы і яе дачка Агнес Кароль Германіі Філіп Швабскі († 1208), сын Фрыдрыха I Барбаросы Кароль Германіі Рудольф I († 1291) Кароль Германіі Адольф Насаўскі († 1298) Кароль Германіі Альбрэхт I († 1308), сын Рудольфа I
Спасылкі
Афіцыйны сайт Фотагалерэя сабора (вялікія фатаграфіі)
Катэгорыя:Саборы Германіі Катэгорыя:Рэйнланд-Пфальц Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Германіі Катэгорыя:Сусветная спадчына паводле алфавіта Катэгорыя:Раманская архітэктура Катэгорыя:Шпаер