І́гар Анатольевіч Рачкоўскі (нар. , Смаргонь) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі (2007).
Біяграфія У 1990 годзе скончыў камандна-інжынерны факультэт Рыжскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча, у 1996 годзе — курсы Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, у 2001 годзе — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».
Праходзіў службу на розных афіцэрскіх пасадах ва ўзброеных сілах і органах дзяржаўнай бяспекі. У пагранічных войсках з верасня 1998 года. З 2004 года ўзначальваў Асобную службу актыўных мерапрыемстваў пагранічных войск.
10 красавіка 2007 указам прэзідэнта № 175 прызначаны старшынём Дзяржаўнага камітэта пагранічных войск Беларусі. З верасня 2007 — згодна з указам аб пераназванні — старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь. 11 верасня 2007 атрымаў званне генерал-маёра.
У красавіку 2010 года вызначыўся тым, што зрабіў выступ у парламенце Беларусі на беларускай мове.Рачкоўскі прэзентаваў у палаце даклад пра мяжу на беларускай мове Наша Ніва. Пазней ён патлумачыў: Мая пазіцыя ясная. Калі вы заўважылі, пры ўездзе ў Рэспубліку Беларусь першы запіс пра назву краіны ідзе на беларускай мове. Бо гэта наша ідэнтыфікацыя. Калі мы хочам, каб нас паважалі, павінны паважаць самі сябеІгар Рачкоўскі Весткі.інфо.
31 ліпеня 2012 Ігар Рачкоўскі вызвалены ад займанай пасады за неналежнае выкананне службовых абавязкаў па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Гэта было звязана з гісторыяй шведскіх мядзведзікаў, якіх 4 ліпеня скідвалі з самалёта над Мінскам і Івянцом.
З лістапада 2012 першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Старшыня Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь у 2014—2017 гадах.
Мае пяцёра дзяцей.
Узнагароды ордэн «За службу Радзіме» III ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені
Спасылкі Хто ёсць хто на Беларусі
Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь) Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Старшыні Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь